Скрыпліца (аграгарадок)
Скрыплі́ца[1] (трансліт.: Skryplica, руск.: Скриплица) — аграгарадок (раней вёска) у Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, на рацэ Скрыпліца[2] (прыток Добасны). Знаходзіцца за 15 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Кіраўск, за 85 км ад Магілёва, за 43 км ад чыгуначнай станцыі Беразіна[3]. Каля аграгарадка вадасховішча Скрыпліца. ГісторыяСкрыпліца ўпершыню ўпамінаецца ў 1760 годзе[4], паселішча старавераў[5]. У Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губерні. У 1850 годзе слабада Скрыпліца ў складзе маёнтка Качэрыцы (Качэрычы) Бабруйскага павета, уласнасць фон Гоера[6]. Бальшыня жыхароў займалася земляробствам у маёнтку. Пасля 1861 года ў Качэрыцкай воласці Бабруйскага павета. У лютым 1867 года 80 вяскоўцаў палявалі без дазволу ў памешчыцкім лесе. 1 сакавіка 1867 года было аказана супраціўленне пры дазнанні аб самавольным паляванні. У канцы 1891 года вяскоўцы адмовіліся ад выплаты выкупных плацяжоў. Паводле перапісу 1897 года была карчма. У чэрвені 1908 года сяляне вёскі Скрыпліца ўступілі ў сутычку з лясной аховай памешчыка Булгака, у выніку сутычкі трое сялян былі параненыя і адзін загінуў[5]. У сярэдзіне лістапада 1917 года тэрыторыя ўзята пад кантроль бальшавікамі[7]. З сярэдзіны студзеня 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У канцы лістапада 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1920-х гадоў адкрыта 4-гадовая школа і гурток ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1933 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Памяць Ільіча». У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Да 4 чэрвеня 1965 года Скрыпліца ўваходзіла ў склад Баравіцкага сельсавета[8]. Насельніцтва
ІнфраструктураНа 2007 год былі дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia