Лунненскі сельсавет
Лу́нненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Лунна. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Скідзельскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — рабочы пасёлак Лунна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 снежня 1955 года статус Лунна паніжаны да вёскі. З 25 снежня 1962 года ў Гродзенскім раёне, з 6 студзеня 1965 года ў Мастоўскім раёне. У 1977 годзе скасаваны хутары Беразінка і Татаршчына[1]. У 1978 годзе ў склад сельсавета з Харціцкага сельсавета перададзена вёска Пладовая[2]. 26 лютага 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Глядавіцкага сельсавета (населеныя пункты Багатырэвічы, Глядавічы, Грушаўка, Дубраўляны, Жылічы, Кухары, Машталеры, Мінявічы, Мяшэтнікі, Паніжаны, Стральцы, Хамічы, Шчарбавічы)[3]. 28 жніўня 2013 года ў склад Гудзевіцкага сельсавета перададзена вёска Тоўсцікі, у склад Дубненскага сельсавета — вёска Пладовая[4]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 1318 чалавек[5], з іх 68,4 % — беларусы, 23,5 % — палякі, 5,9 % — рускія, 1,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (25 населеных пунктаў) — 1570 чалавек[7]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia