Слабадан Сімавіч
Слабадан Сімавіч (сербск.: Slobodan Simović; нар. 22 мая 1989, Чачак, Сербія, СФРЮ) — сербскі футбаліст, паўабаронца клуба «Раднічкі» з Крагуеваца. Клубная кар’ераГуляў у Сербіі за клубы «Нові-Сад» і «Спартак» з Субаціцы, у складзе апошняга правёў 4 гульні ў Лізе Еўропы. У лютым 2012 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама», дзе хутка замацаваўся ў аснове. Доўгі час гуляў як апорны паўабаронца, але з ліпеня 2013 года стаў часцей выступаць на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Тады ж стаў часам выконваць функцыі капітана каманды[2]. Сезон 2014 пачынаў, выходзячы на замену, а ў чэрвені 2014 года зноў замацаваўся ў апорнай зоне дынамаўцаў. У студзені 2015 года перайшоў у браціслаўскі «Слован»[3]. У ліпені 2016 года далучыўся да «Хапаэля» з Кфар-Савы, а ў чэрвені 2017 года стаў іграком «Актабэ». У лютым 2018 года прыбыў на прагляд у барысаўскі БАТЭ і неўзабаве падпісаў кантракт[4]. Пачынаў сезон у стартавым складзе барысаўчан, аднак у красавіку 2018 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў на доўгі тэрмін. Толькі ў кастрычніку 2018 года пачаў з’яўляцца на полі ў матчах за дубль. У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[5]. У сезоне 2019 выступаў нерэгулярна, у маі і чэрвені не гуляў з-за траўмы. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў БАТЭ[6]. У студзені 2020 года стаў іграком венгерскага клуба «Кішварда»[7]. У студзені 2023 года вярнуўся ў Сербію, папоўніўшы склад «Калубары», а ў чэрвені 2023 года перайшоў у «Раднічкі» з Крагуеваца. Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia