Слабада (Гайненскі сельсавет)
Слабада́[1] (трансліт.: Slabada, руск.: Слобода) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гайненскага сельсавета. Размешчана за 14 км на паўночны захад ад Лагойска, 53 км ад Мінска, 44 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Мінск — Орша. ГісторыяУ пачатку XIX стагоддзя ў складзе маёнтка Мураваны Двор, у Барысаўскім павеце Мінскай губерні, уласнасць памешчыкаў Няплюевых. Паводле рэвізіі 1811 года, 72 душы мужчынскага полу, належала стацкаму саветніку І. Няплюеву. З 1838 года ўласнасць памешчыка С. Смаляка і яго жонкі Кацярыны. У 1846 годзе 124 сял. душы, у Айнаравіцкай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У 1866 годзе ў вёсцы адкрыта школа. У 1870 годзе 79 душ мужчынскага полу, уласнасць памешчыцы К. Смаляк. У 1877 годзе Міністэрствам асветы адкрыта штатная школа, для яе ўзведзены ўласны будынак. У 1886 годзе цэнтр Гайна-Слабодскай воласці, царкоўна-прыходская школа, бровар, вадзяны млын, за 1 вярсту маёнтак Мураваны Двор. Меліся вадзяны млын, карчма, народнае вучылішча. У 1897 годзе працавалі хлебазапасны магазін, піцейны дом, цэнтр воласці. У 1905 годзе 19 гаспадарак, якія валодалі 396 дзес. зямлі, уваходзілі ў Тайна-Слабодскую сельскую грамаду. У 1909 годзе пабудавана драўляная капліца. Была прыпісана да Успенскай царквы ў в. Гайна. На базе дарэвалюцыйнай створана пачатковая школа, якую наведвалі дзеці з 7 вёсак. З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, са жніўня 1919 года да ліпеня 1920 года — войскамі Польшчы. З 1919 года ў БССР. У 1924 годзе ў школе вучыўся 61 слабодскі вучань. З 20 жніўня 1924 года цэнтр Слабадскога сельсавета Лагойскага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У вёсцы створаны калгас «Іскра». У Другую сусветную вайну з пачатку ліпеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія спалілі 1 двор, загубілі 4 жыхароў, 2 вывезлі ў Германію. 18 вяскоўцаў загінулі на фронце, 8 — у партызанскай барацьбе. Насельніцтва
Славутасці
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia