Літуанізацыя

Літуанізацыя[1][2], таксама летувізацыя[3][4][5] — працэс асваення і распаўсюджвання, у пэўных выпадках праз дзяржаўную палітыку, літоўскай культуры і мовы.

Гісторыя

Перадумовы літуанізацыі склаліся ў часы Рэфармацыі. У пратэстанцкай Прусіі, у склад якой уваходзіла Малая Літва, з сярэдзіны XVI стагоддзя стала выходзіць рэлігійная літаратура на мове балцкага (жамойцкага, жмудскага або самагіцкага) насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага. Прусакі меркавалі такім чынам распаўсюдзіць лютэранства. Менавіта немцамі створана пісьмовасць для продкаў сучасных літоўцаў[6][7]. Ініцыятарам кнігадрукавання стаў прускі герцаг Альбрэхт[8]. У 1557 годзе ў Прусіі Марцінас Мажвідас апублікаваў першую друкаваную кнігу на літоўскай мове[9].

Распаўсюджанне пратэстанцкай літаратуры на мове продкаў сучасных літоўцаў вымусіла звярнуцца да яе езуітаў — галоўных дзеячаў Контррэфармацыі. Дзякуючы гэтаму, літоўскія кнігі сталі друкавацца таксама ў Вільні[10]. Першай кнігай, выдадзенай па-літоўскі ў Вялікім Княстве Літоўскім, стаў выкананы ў 1595 годзе дзеячам Контрарэфармацыі Мікалаем Даўкшам пераклад з польскай мовы «Катэхіза» езуіта Якуба Ладэсмы[11].

Пасля паўстання 1863—1864 гадоў царскія ўлады сталі падтрымліваць літоўскі нацыянальны рух, мяркуючы стварыць процівагу польскаму[12]. Падтрымліваліся друк і асвета на нацыянальнай мове[13], адкрыццё навучальных устаноў з адукацыяй на роднай мове[14].

З набыццём незалежнасці ў 1918 годзе летувізацыя працягнулася, пры гэтым з ушчамленнем для нацыянальных меншасцяў. Улады абмяжоўвалі магчымасць для культурнага развіцця іншых моў і ставілі перашкоды да заняцця дзяржаўных пасад прадстаўнікам іншых нацыянальнасцей[15]. У 1923 годзе ўрад хрысціянскіх дэмакратаў на чале з Э. Галванаўскасам забараніў ўсе польскія знакі і надпісы, а пры выдачы пасведчанняў асобы польскія прозвішчы былі зменены на літоўскія[16].

Значнай падзеяй для Літвы стала далучэнне Вільні ў 1939 годзе. Так як у Віленскім краі этнічных літоўцаў было няшмат, то з іншай Літвы ў рэгіён ехалі ўраднікі, вайскоўцы, паліцыянты, перасялялі сюды работнікаў і сялян. Іншамоўных жыхароў, якіх па-ранейшаму была значная большасць, улады абвясцілі колішнімі літоўцамі, якіх трэба вярнуць да сваіх «сапраўдных каранёў». Насельніцтва прымушалі дадаваць да прозвішчаў канчаткі «ас», «іс», «ус». Іншыя народы дыскрымінаваліся пры ўладкаванні на дзяржаўную службу, сярод іх значна павялічылася беспрацоўе. Гэтая палітыка ў існасці не змянілася і па абвяшчэнні ў ліпені 1940 года Літоўскай ССР[17][18]. У часы нямецкай акупацыі летувізацыя суправаджала гвалтам супраць беларусаў[19], палякаў[20] і яўрэяў[21].

Гл. таксама

Крыніцы

  1. На шляху станаўлення беларускай нацыі : гістарыяграфічныя здабыткі і праблемы / В. В. Яноўская [і інш.] ; навук. рэд. В. В. Яноўская ; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. – Мінск : Беларус. навука, 2011 – 311 с. ISBN 978-985-08-1252-0.
  2. Артур Высоцкі. Вынікі саветызацыі беларускіх і ўкраінскіх земляў ІІ Рэчы Паспалітай у 1939–1941 г. з перспектывы культурнага сутыкнення // Беларускі гістарычны агляд. 2011 Т.18 Сш. 1-2
  3. Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 387.
  4. Зайкоўскі Э. Як Вільня сталася жамойцкім горадам? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 70.
  5. Крывія. Выданьне беларускае дыяспары ў Чэхіі. № 28, 2013.
  6. Саракавік І. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі. — Мінск: Современная школа, 2006. С. 116.
  7. Саракавік І. Беларусазнаўства. — Мінск: Веды, 1998. С. 41.
  8. Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 273.
  9. Jablonskis K. Lietuvių kultūra ir jos veikėjai. — Vilnius, 1973. P. 49.
  10. Нікалаеў М. Гісторыя беларускай кнігі. Т. 1. — Менск, 2009. С. 82.
  11. Свяжынскі У. Літоўская мова // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 209.
  12. Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 348.
  13. Катлярчук А. Чаму беларусы не апанавалі літоўскай спадчыны // ARCHE Пачатак. № 2 (25), 2003.
  14. Сталюнас Д. Идентификация, язык и алфавит литовцев в российской национальной политике 1860-х годов // Ab imperio. № 2, 2005. С. 225—254.
  15. История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — Вильнюс, 2013. С. 192—193.
  16. Buchowski, K. Polacy w niepodległym państwie litewskim 1918-1940 / Krzysztof Buchowski. — Białystok: Instytut Historii Uniwersytetu w Białymstoku, 1999. — 320 s., [22] s. tabl.: il., mapy. — ISBN 83-87881-06-6.
  17. Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 382.
  18. Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 386.
  19. Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 383.
  20. Снайдэр Т. Спрэчкі за літоўска-беларускую Айчыну. Заканчэньне // Дзеяслоў. № 13, 2004.
  21. Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 384.

Літаратура

  • Арлоў У., Герасімовіч З. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае / Рэц. А. Грыцкевіч, У. Ляхоўскі; рэд. З. Санько; картограф В. Цемушаў. — KALLIGRAM, spol s r.o., 2012. — 400 с. : іл. ISBN 978-985-6919-82-7.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya