Італьянізацыя![]() Італьяніза́цыя (італ.: Italianizzazione, харв.: talijanizacija, славенск.: poitaljančevanje, ням.: Italianisierung) — палітыка каралеўства Італія, накіраваная на культурную і этнічную асіміляцыю карэнных нацменшасцей былых аўстра-венгерскіх тэрыторый, перададзеных Італіі ў абмен за яе далучэнне да саюза з Злучаным каралеўствам у Першай сусветнай вайне. Працэс італьянізацыі адбываўся падчас фашысцкага рэжыму 1922—1943 гадоў. ПадзеіАд 1922 да пачатку Другой сусветнай вайны пад дзеянне палітыкі трапіла нямецкамоўнае насельніцтва Трэнціна-Альта Адыджэ, а таксама славенцы і харваты Джульянскай Маркі. Пазней праграма была пашырана на тэрыторыі, анексаваныя ў II сусветную вайну — славенцаў у правінцыі Любляны і харватаў у Горскім Котары і прыбярэжнай Далмацыі. Істрыя і Джульянская МаркаБылое Аўстрыйскае Прымор’е (пазней перайменаванае ў Джульянскую Марку) пасля перамір'я з Аўстрыяй было акупавана італьянскім войскам. У выніку анексіі 400[1] культурных, спартыўных, моладзевых, сацыяльных і прафесіянальных славянскіх арганізацый, бібліятэк («чытальняў»), тры палітычныя партыі, 31 газета і часопіс, 300 кааператываў і фінансавых устаноў былі забаронены. З прыняццем Закона аб аб'яднаннях (1925), Закона аб публічных дэманстрацыях (1926) і Закона аб грамадскім парадку (1926) адбылося закрыццё ліцэя ў Пазіне і 488[1] славацкіх і харвацкіх пачатковых школак. Перыяд гвалтоўнага пераследу славенцаў у Трыесце пачаўся 13 красавіка 1920 масавымі непарадкамі, арганізаванымі ў адпомсту за напад на італьянскія акупацыйныя войскі 11 ліпеня ў Спліце мясцовымі харвацкімі жыхарамі. Падчас масавых непарадкаў былі разбураны мноства славенскіх крамаў і пабудоў, а групоўка італьянскіх фашыстаў на чале з Франчэска Джунтам спаліла «Народны дом», грамадскі цэнтр трыесцкіх славенцаў[2]. Беніта Мусаліні ўхваліў гэту акцыю як «шэдэўр трыесцкага фашызму»; праз два гады ён стане прэм'ер-міністрам Італіі[3]. У верасні 1920 Мусаліні заявіў:
Гэтае выказванне адлюстравала агульны фашысцкі погляд на статус славенскай і харвацкай меншасцей у Джульянскай Марцы[3]. У школах былі пастаўлены італьянскія настаўнікі, выкарыстанне славенскай і харвацкай моў забароненае ў адміністрацыі (1923) і судах (1925). У 1923 у кантэксце школьнай рэформы, падрыхтаванай фашысцкім міністрам Джавані Джэнціле, было скасавана навучанне на іншых мовах, акрамя італьянскай. Хаця ў Шушневіцы было дазволена карыстацца істрарумынскай мовай[5]. У 1926 на падставе «вяртання прозвішчаў да першапачатковай італьянскай формы» ўрад правёў італьянізацыю нямецкіх, славенскі і харвацкіх прозвішчаў[6][7]. Толькі ў Трыесцкай правінцыі былі зменены 3000 прозвішчаў, што закранула 60 000 чалавек[1]. Таксама былі італьянізаваны імёны. Славенскія і харвацкія таварыствы, спартыўныя і культурныя аб'яднанні былі вымушаны спыніць дзейнасць паводле рашэнняў правінцыйных адміністрацый ад 12 чэрвеня 1927. Паводле асобнага загада прэфекта Трыеста 19 лістапада 1928 было распушчана палітычнае аб'яднанне Edinost. Славенскія і харвацкія фінансавыя кааператывы ў Істрыі, першапачаткова далучаныя да ашчадных банкаў Пулы ці Трыеста, паступова таксама былі ліквідаваны. У 1927 паўстала славенская антыфашысцкая арганізацыя TIGR. Яна каардынавала славенскі супраціўленне фашысцкай Італіі да раззбраення фашысцкай сакрэтнай паліцыяй у 1941. Пасля гэтага частка членаў ТЫГРа далучылася да партызанаў. Паўднёвы ЦірольУ 1919, у час анексіі, паўднёвая частка Ціролю была населена амаль 90 % нямецкамоўнай[8]. У кастрычніку 1923 італьянская мова была ўведзена як абавязковая (але не адзіная) для выкарыстання на ўсіх узроўнях федэральнай, правінцыйнай і мясцовай адміністрацый[9]. Пастановамі фашысцкіх уладаў усе віды знакаў і грамадскіх абвестак павінны былі абвяшчацца толькі па-італьянску. Карты, паштоўкі і іншыя графічныя матэрыялы павінны былі адлюстроўваць італьянскія варыянты назваў[9]. У верасні 1925 італьянская мова стала адзінай дазволенай у судах[9]. Нямецкамоўная меншасць тады заснавала падпольныя «катакомбавыя школы » дзеля навучання дзетак. Урад стварыў спрыяльныя ўмовы дзеля перасялення італьянцаў у паўднёвы Ціроль. Пэўныя фактары абмежавалі эфект палітыкі італьянізацыі, у прыватнасці неспрыяльная прырода края (цяжкадасяжныя горы і даліны), складанасць адаптацыі для італьянцаў да абсалютна іншага асяроддзя і, пазней, саюз паміж Германіяй і Італіяй. Паводле пагаднення на права выбару 1939 года Адольф Гітлер і Беніта Мусаліні вызначылі статус нямецкага народа края. Яны павінны былі выбраць ці эміграцыю ў Германію, ці застацца ў Італіі і стаць цалкам італьянізаванымі. Але з-за пачатку Другой сусветнай вайны гэта пагадненне не прымянялася, і большасць этнічных немцаў засталіся ці вярнуліся пад канец вайны. У XXI стагоддзі, амаль праз 100 гадоў пасля анексіі Паўднёвага Ціролю Італіяй, 64 % жыхароў края па-ранейшаму карыстаюцца нямецкай мовай як роднай. Другая сусветная вайнаПадчас Другой сусветнай вайны Італія амаль цалкам акупавала Далмацыю, і італьянскі ўрад прыкладаў пераканаўчыя намаганні па яе італьянізацыі. Акупацыйныя войскі былі абвінавачваны ў здзяйсненні ваенных злачынстваў дзеля трансфармацыі акупаваных тэрыторый у этнічныя італьянскія[10]. Італьянскі ўрад карыстаўся канцэнтрацыйнымі лагерамі[11] для славянскіх грамадзян, напрыклад Раб і адным з астравоў Молат. Пасля вайны ацалелыя вязні не атрымалі ад Італіі ніякіх кампенсацый. Марыа Раата быў камандзірам 2-й італьянскай арміі ў Югаславіі. Каб здушыць супраціўленне славенскіх партызанаў, ён абраў тактыку «распраў на месцы , узяцця закладнікаў, рэпрэсій, інтэрнаванняў і спальвання хат і вёсак»[12]. Пасля вайны югаслаўкі ўрад намагаўся яго экстрадыцыі з Іспаніі, аднак ён быў абаронены Франсіска Франка[13]. Марыа Рабоці выдаў загад дзеля выканання дырэктывы, атрыманай ад Мусаліні ў чэрвені 1942: «Я б не быў супраць, каб усе (sic) славенцы былі пазбаўлены волі і замененыя на італьянцаў. Інакш кажучы, неабходна прыняць меры, каб гарантаваць супадзенне нашых палітычных і этнічных межаў»[13]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia