У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Самусік .
Вольга Самусік (7 студзеня 1985 , Мінск , Беларусь — 7 снежня 2010 , Мінск , Беларусь ) — вакалістка гуртоў «žygimont VAZA », «Tarpach »[ 4] і «Hasta La Fillsta »[ 5] , па выніках Рок-каранацыі -2007 — рок-князёўна года, журналіст.
Як вакалістка «Tarpach » у 2007 годзе на фестывалю «Рок-кола » атрымала прыз за лепшы вакал, у той час як яе гурт узяў гран-пры[ 6] .
У 2002 паступіла ў БДУ на факультэт журналістыкі. З вясны 2004 працавала ў «Музыкальнай газеце », таксама супрацоўнічала з «Народнай воляй », «БДГ », «Беларускай маладзёжнай »[ 7] . У 2007—2008 годах працавала журналісткай на «Новым радыё », вяла перадачу «Антыпоп»[ 8] [ 9] . Пасля заканчэння вучобы ў 2008 годзе была размеркавана ў газету «СБ. Беларусь сегодня »[ 10] .
Памерла ва ўзросце 25 гадоў ад ускладненняў пасля аперацый[ 11] .
Канцэрт у гонар памяці Вольгі Самусік быў зладжаны яе сяброўкаю Зояю Сахончык з гурта «ZM99 » у снежні 2011 года. Падчас імрэзы на сцэну мінскага клуба «Loft» выйшлі Аляксандр Ракавец і яго гурт «IQ48 », Наста Шпакоўская , Леанід Нарушэвіч і яго гурт «Князь Мышкін », Алег Хаменка , Аляксандр Памідораў , Аляксандр Кулінковіч , Юрый Навумаў ды іншыя. Сабраныя грошы аддалі бацькам Вольгі на помнік[ 12] .
Ацэнкі
У справаздачы са зборнага канцэрта з удзелам гурту «Tarpach » Алена Сабалеўская, канцэртны аглядальнік сайта «LiveSound.by », адзначала харэаграфію і вакальныя здольнасці «выдатнай музычнай журналісткі (вакалісткі)» у 2008 годзе[ 13] .
Алег Клімаў , галоўны рэдактар «Музыкальнай газеты », успамінаў Вольгу як выдатную супрацоўніцу, якая «заўжды рабіла цікавыя і класныя матэрыялы, сама прапаноўвала ідэі» ; з музычнагу боку, на яго думку, яна найбольш удала рэалізавалася ў гурце «žygimont VAZA »[ 14] . Гітарыст «Tarpach » Дзмітрый Астапук прыгадваў, што Вольга «была творчай асобай, здольнай шмат на што»[ 14] . Пра «з’яву ў беларускім рок-н-роле » казаў заснавальнік і прадзюсар «Рок-Каранацыі » Юрый Цыбін. Сяргей Канановіч , гітарыст «Hasta La Fillsta », адчуваў энергію ад асобы, «якая хацела жыць рок-музыкай» [ 14] . Лявону Вольскаму па сумесным праектам спявачка запомнілася сваёй адказнасцю і прафесійнасцю[ 14] .
Дыскаграфія
Відэаграфія
Зноскі
↑ Руся ; Галляш Валынец, Юра Маціюн . Публічнае каханне ў цэнтры Мінска! (бел.) (недаступная спасылка) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (15 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2009. Праверана 6 лістапада 2019.
↑ Будкін, Сяргей . 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) (бел.) . Будзьма беларусамі! (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 4 красавіка 2020.
↑ Шульц, Міра . Самая хардавая рок-князёўна Вольга Самусік спелася з ":B:N:" (бел.) (недаступная спасылка) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (3 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2009. Праверана 6 лістапада 2019.
↑ W. . Трибьют Depeche Mode плюс дебют (руск.) . Музыкальная газета (13 красавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2020. Праверана 18 лютага 2020.
↑ Ольга Самусик (группа «Hasta La Fillsta»): Для «Playboy» могу сняться бесплатно (руск.) . СТБ (13 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2012. Праверана 8 студзеня 2020.
↑ Скоробогатова, Елена . Языковой барьер «Рок-Кола» не остановил (руск.) (недаступная спасылка) . БелаПАН (29 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2019. Праверана 29 кастрычніка 2019.
↑ В возрасте 25 лет скончалась "Рок-княжна-2007" Ольга Самусик (руск.) (недаступная спасылка) . БелаПАН (12 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2020. Праверана 4 студзеня 2020.
↑ Волкова, С. «Рок-княжна-2007»(руск.) // 7 дней (англ.) ( бел. . — 2008. — № 11. — С. 31.
↑ «Антипоп» - белорусский рок на радио (руск.) . Музыкальная газета (17 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2020. Праверана 8 студзеня 2020.
↑ Лукашук, Дмитрий . Ольга Самусик: "Не буду же я и по улице голышом прыгать" (руск.) . Experty.by (13 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2020. Праверана 4 студзеня 2020.
↑ Оля Самусик (1985 – 2010) (руск.) . Тузін Гітоў . Experty.by (8 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2020. Праверана 3 студзеня 2020.
↑ Будкін, Сяргей . Вользе спадабалася б – у Мінску прайшоў канцэрт памяці Вольгі Самусік (бел.) . Будзьма беларусамі! . TUT.BY (9 снежня 2011). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2016. Праверана 8 студзеня 2021.
↑ Соболевская, Алена; Черницкий, Андрей “duckling” . СТАТЬИ: О чем кричат белорусские рок-дивы (руск.) (недаступная спасылка) . LiveSound.by (4 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2008. Праверана 15 студзеня 2020.
↑ а б в г Будкін, Сяргей . Моманты Волі (бел.) . Тузін Гітоў . Experty.by (9 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2020. Праверана 4 студзеня 2020.
Спасылкі
Склад Дыскаграфія