У цяперашні час гэта адзін з найбольш поўных і самых папулярных аўтаматычных ан-лайн слоўнікаў рускамоўнай прасторы Інтэрнэта[1]. Акрамя ан-лайн версіі існуюць бясплатная дэма-версія і паўнавартасная афлайн версія слоўніка «Мультитран».
Акрамя базы слоўнікаў, якія складаюцца сканіраваннем і распазнаваннем папяровых слоўнікаў і даданнем новых слоў карыстальнікамі сайта, ёсць форумы «Мультитрана», дзе перакладчыкі могуць задаваць адно аднаму пытанні і размаўляць. Таксама карыстальнікі могуць пакідаць паведамленні аб памылках у перакладзе ці тлумачальныя каментарыі да перакладзеных слоў і фраз.
Характарыстыкі
Андрэй Помінаў кажа аб эфектыўнай працы з інтэрнэт-версіяй і стацыянарнай версіяй слоўніка «Мультитран» на 3-м Міжрэгіянальным круглым стале па практычным перакладу ў Самары, 30-31 мая 2009 г.
больш за 8 мільёнаў тэрмінаў ва ўсіх моўных частках слоўніка;
тэрміны кожнай моўнай пары слоўніка даступныя ў двух кірунках перакладу;
больш за 800 тэматык;
магчымасць актыўнага самастойнага папаўнення слоўніка карыстальнікамі;
больш за 1000 перакладчыкаў папаўняюць ан-лайн версію «Мультитрана» непасрэдна на сайце;