Слоўнік іншамоўных слоў (1993)

Слоўнік іншамоўных слоў (1993)
Аўтар Аляксандр Мікалаевіч Булыка
Мова арыгінала беларуская
Выдавецтва Народная асвета
Выпуск 1993
Месца публікацыі Мінск

Слоўнік іншамоўных слоў — слоўнік іншамоўных слоў сучаснай беларускай мовы[1], выдадзены ў 1993 годзе ў Мінску. Аўтарам-укладальнікам слоўніка з’яўляецца А. М. Булыка[2].

Прызначаны для сярэдняй школы[2]. Змяшчае каля 5600 слоў[1][2], пераважна агульнаўжывальных; з рэдкаўжывальных, вузкаспецыяльных і ўстарэлых уключаны толькі тыя, якія сустракаюцца ў прадугледжаных школьнай праграмай творах мастацкай літаратуры. У некаторых слоўнікавых артыкулах за знакам змяшчаюцца аднакарэнныя словы, утвораныя ў беларускай мове непасрэдна ад слова, якое тлумачыцца[2].

Бібліяграфія

  • Слоўнік іншамоўных слоў : [каля 5600 слоў] / А. М. Булыка. — Мінск : Народная асвета, 1993. — 397, [1] с. ; 21 см. — 46600 экз. — ISBN 5-341-00776-Х (у пераплёце) : 450 р.

Крыніцы

  1. а б Д. В. Дзятко. Іншамоўных слоў cлоўнік // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: У. Ю. Аляксандраў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2013. — Т. 4. — 661 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0746-5.
  2. а б в г Сучасная беларуская літаратурная мова : вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па філалагічных спецыяльнасцях / [Д. В. Дзятко і інш.] ; пад рэдакцыяй Д. В. Дзятко. — 2-е выд., папраўленае і дапоўненае. — Мінск: Вышэйшая школа, 2020. — 588 с. — ISBN 978-985-06-3185-5.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya