Слоўнік іншамоўных слоўСлоўнік іншамоўных слоў — лінгвістычны даведнік, што тлумачыць або характарызуе словы, запазычаныя з іншых моў[1]. Як правіла, лексічная адзінкі іншамоўнага паходжання былі засвоены пэўнай мовай, аднак усведамляюцца яе носьбітамі як запазычанні («катаклізм», «дэлегат», «дэкор», «брынза», «кулінар», «аловак» і інш.)[2]. Значная частка слоў, уключаных у слоўнікі іншамоўных слоў, адносіцца да інтэрнацыянальнай лексічнага фонду[2]. У слоўніку пасля загалоўнага рэестравага слова падаецца інфармацыя аб яго паходжанні: указваецца крыніца — мова, з якой яно запазычана, зыходная іншамоўная форма (што збліжае яго з этымалагічным і гістарычным слоўнікам), тлумачацца сучасныя значэнні запазычанага слова, прыводзяцца прыклады яго выкарыстання ў спецыяльна падабраных словазлучэннях ці сказах з пісьмовых крыніц, даюцца аднакарэнныя словы (гэта робіць яго разнавіднасцю тлумачальнага слоўніка)[1]. У іншамоўных слоў слоўніку пераважаюць запазычаныя тэрміны і іншыя спецыяльныя назвы іншамоўнага паходжання, што набліжае яго да тэрміналагічнага слоўніка. Бытавыя назвы іншамоўнага паходжання (акрамя экзатызмаў, якія трывала замацаваліся ў мове і не ўспрымаюцца як чужыя) у такі слоўнік не ўключаюцца. Азначэнні малавядомых вузкаспецыяльных тэрмінаў падаюцца ў выглядзе разгорнутай навуковай дэфініцыі ў энцыклапедычным слоўніку[1]. Вылучаюць іншамоўных слоў слоўнікі агульнага тыпу, якія сумяшчаюць асобныя рысы пералічаных слоўнікаў (напрыклад, «Слоўнік іншамоўных слоў» А. М. Булыкі, 1993), і аспектныя: гістарычныя (напрыклад, «Даўнія запазычанні беларускай мовы» Булыкі, 1972), адваротныя слоўнікі іншамоўных слоў, слоўнікі «памылковых сяброў перакладчыка», школьныя, калекцыйныя, міжнародных тэрмінаэлементаў і іншыя[1]. СтруктураСтруктура тыповага слоўнікавага артыкула слоўніка іншамоўных слоў фарміруецца зонай намінацыі, зонай этымалагічнай інфармацыі і зонай семантызацыі[2]:
Беларускія слоўнікі іншамоўных слоўПершымі спробамі тлумачэння іншамоўных слоў як часткі лексікі беларускай мовы з’яўляюцца глосы Ф. Скарыны, В. Цяпінскага, С. Полацкага і інш., а таксама пазнейшыя лексікаграфічныя працы «Лексисъ съ толкованіемъ словенскіхъ мовъ просто» (другая палова 16 ст.), «Лексис сиречъ реченїя въкратъце събранны и из словенскаго языка на простый русскій діялектъ истолкованы Л.Z.» Л. Зізанія (1596), «Лексіконъ славеноросскій и именъ тлъкованіе» П. Бярынды (1627)[2]. Сярод беларускіх слоўніках да такога тыпу слоўнікаў адносяцца слоўнікі А. М. Булыкі: «Даўнія запазычанні беларускай мовы» (Мінск, 1972), а таксама «Слоўнік іншамоўных слоў» (Мінск, 1993; каля 5600 слоў[2]), «Слоўнік іншамоўных слоў» (у 2 тамах; Мінск, 1999; каля 25000 слоў[2]), «Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка» (Мінск, 2005; каля 4000 слоў[2])[1], якія лічацца найбольш аўтарытэтнымі слоўнікамі іншамоўных слоў сучаснай беларускай мовы[2], і інш[3]. Па сваіх фармальна-зместавых характарыстыках да І.с.с. набліжаюцца таксама слоўнікі, якія сістэматызуюць неалагічную лексіку, − «Слоўнік новых слоў беларускай мовы» (каля 4500 слоўнікавых артыкулаў) В. І. Уласевіч і Н. М. Даўгулевіч (2009) і «Слоўнік новай і актуальнай лексікі» К. Д. Шчаснай (2012; каля 450 слоў)[2]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia