Сліва дамашняя
Сліва дамашняя[1] (Prunus domestica), пладовае дрэва роду сліва сямейства ружакветных. НазваБатанічнае апісанне![]() Дрэва вышынёй да 10 м. Лісце чараньковае, эліптычнае або яйкападобнае. Кветкі белыя або зеленаватыя, адзіночныя або па 2-3 ў суквеццях. Плод — касцянка з мясістым каляплоднікам. Плады ўтрымліваюць цукры, арганічныя кіслоты, вітаміны В, С, К, караціны. У культурыУ дзікім стане не сустракаецца і, як мяркуюць, з’яўляецца гібрыдам цёрну (найбольш пашыранага дзікага віду слівы) і алычы. Таксама розныя формы слівы маглі ўтварыцца ад розных падвідаў цёрну і алычы шляхам паўторнай гібрыдызацыі з гэтымі відамі. На Беларусі сліва дамашняя культывуецца па ўсёй краіне. Пачынае пладаносіць на 3-4-ы год. Перыяд гаспадарчага выкарыстання 12-15 гадоў. Плады выспяваюць у канцы жніўня-верасні. ШкоднікіАсноўны шкоднік — слівавая пладажэрка. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia