Смаленскае ўзвышша

Смаленскае ўзвышша на фізічнай карце Еўропы

Смаленскае ўзвышша — узвышша ў еўрапейскай частцы Расіі. Частка Смаленска-Маскоўскага ўзвышша. Тэрытарыяльна цягнецца ад горада Орша ў Беларусі да Мажайскага раёна Маскоўскай вобласці, у асноўным у Смаленскай вобласці. Найвышэйшы пункт: 314 метраў над узроўнем мора (недалёка ад вёскі Мар’іна Вяземскага раёна Смаленскай вобласці). У заходняй частцы ўзвышша складзена даламітамі і вапнякамі дэвона, на ўсход ад Смаленска — вапнякамі, глінамі, мергелямі карбону. Рэльеф марэнна-эразійны; у паўночна-заходняй частцы буйны ўзгорыста-градавы. На ўзвышшы бяруць пачатак буйныя рэкі: Дзясна, Угра, Масква і інш.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya