Вяземскі раён (Смаленская вобласць)
Вяземскі раён (руск.: Вя́земский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) на ўсходзе Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Вязьма. ГеаграфіяМяжуе на поўначы з Навадугінскім, на паўночным усходзе з Гагарынскім, на ўсходзе з Цёмкінскім, на поўдні з Угранскім, на паўднёвым захадзе з Дарагабужскім, на захадзе з Сафонаўскім, на паўночным захадзе з Холм-Жыркоўскім раёнамі Смаленскай вобласці. Плошча раёна — 3 352,66 км². На паўночным захадзе раёна (недалёка ад вёскі Мар’іна) знаходзіцца найвышэйшы пункт Смаленскай вобласці і Смаленска-Маскоўскага ўзвышша — 319 м. Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Вязьма, Осьма, Жыжала. У раёне знаходзіцца водападзел басейнаў рэк Дняпро і Волга. Буйное возера: Сямлёўскае. Глебы ў раёне дзярнова сярэдне- і моцнападзолістыя глебы на лёсападобных суглінках, у паніжэннях — падзоліста-глеевыя глебы. Ёсць радовішчы бурага вугалю. Лясы займаюць 47,2 % тэрыторыі. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia