Смалёўка татарская
Смалёўка татарская[1], Смолка[2] (Silene tatarica) — від кветкавых раслін роду Смалёўка (Silene) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae). АпісаннеШматгадовая травяністая расліна, 40—70 см вышынёй. Апушэнне рассеянае, унізе з павойных валасінак. У пазухах ніжняга сцябловага лісця маюцца кароткія вегетатыўныя парасткі. Чашачкі голыя, 7—10 мм даўжынёй. Пялёсткі зелянява-белыя, з глыбока-2-раздзельнымі пласцінкамі. Суквецце — доўгая, вузкая, шматкветкавая, вадкая, часта аднабаковая гронка. Кветкі: вяночак прыкладна 2 см шырынёй, 5 пялёсткаў; чашачка 5-лісточкавая; тычынак 10. Плод — цыліндрычная каробачка даўжынёй 8—10 мм[3]. РаспаўсюджаннеВід распаўсюджаны ў Паўночнай, Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і ў Заходняй Сібіры[4][5][6]. Ва Украіне від расце ля берагоў рэк, сярод хмызнякоў, на ўзлесках лесу — на ўсёй тэрыторыі, спарадычна; акрамя паўднёвага стэпу і горных раёнаў. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia