Смарганец мяккі
Смарганец мяккі[1][2] (Holcus mollis) — від кветкавых раслін роду Смарганец (Holcus) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). НазваСмарганец мяккі, пажарніца палявая, смарганец[1][3][4]. АпісаннеШматгадовая карэнішчавая травяністая расліна, 30—70 (110) см даўжынёй. Лісце 4—20 см даўжынёй і да 5 мм шырынёй, як і похвы голае або толькі ніжняе рассеяна-валасістае. Каласковыя лускі доўга завостраныя. Мяцёлка да 10 см даўжынёй. Асцюк верхняй тычынкавай кветкі трохі звілісты (не сагнуты кручком), на 1,5 мм перавышае каласковыя лускі. Пылавікоў 3; 1,6—2,7 мм даўжынёй[2][5]. РаспаўсюджаннеРаспаўсюджаны ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы: Алжыр (пн.), Туніс, Мадэйра; натуралізаваны: ЗША, Аўстралія, Новая Зеландыя[5][6][7]. Ва Украіне расце ў лясах, сярод хмызнякоў, на лугах і маладых пакладах — у лясных раёнах Правабярэжжа, Валынскага лесастэпу і Карпатах, параўнальна часта[2]. Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia