Сож (гасцініца)

Славутасць
Гасцініца «Сож»
52°25′41″ пн. ш. 31°00′45″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Валянціна Савічна Бурлака
Дата пабудовы 1960 год
Map

«Сож» — гасцініца ў Гомелі, размешчаная ў цэнтры горада на скрыжаванні вуліц Савецкай (№ 14) і Сялянскай (№ 16). Пабудавана ў 1960 годзе па праекце архітэктара В. Бурлака. Разлічана на 291 месца. На 1-м паверсе размяшчаліся рэстаран «Сож», цырульня, майстэрня па рамонце і пашыве адзення, бюро падарожжаў і экскурсій «Інтурыст».

Рэстаран «Сож» адкрыты ў 1956 годзе. Гандлёвая плошча складае 295 м². Мае 2 залы, у т.л. банкетная. Адначасова можа абслужыць 142 чал. У асартыменце меліся фірменныя стравы, увечары іграў вакальна-інструментальны ансамбль.

Архітэктура

4-павярховы Г-падобны ў плане будынак, архітэктурнае рашэнне якога арганічна ўпісваецца ў забудову вуліц, якая склалася гістарычна.

Літаратура

  • «Сож» // Гомель. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — 528 с. — ISBN 5-85700-054-8.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya