Сялянская вуліца (Гомель)
Вуліца Сялянская — вуліца ў гістарычным цэнтры Гомеля. Адна з найстарэйшых вуліц горада, вядомая з XVI стагоддзя[крыніца?]. На картах горада малюецца з канца XVIII стагоддзя[крыніца?]. Вуліца працягнулася ад вуліцы Пушкіна да вуліцы Гагарына. Праходзіць па тэрыторыі Цэнтральнага раёна горада. Гісторыя і этымалогія назвыЗ'яўляецца адной з найстарэйшых вуліц горада. Пасля будаўніцтва на рагу з Румянцаўскай вуліцай (цяпер Савецкая) Траецкай царквы вуліца была названа Траецкай. Цяпер на месцы Траецкай царквы размешчана гасцініца «Сож». У дарэвалюцыйны час на вуліцы знаходзілася адна з лепшых аптэк горада - аптэка Эфрота (размяшчалася на месцы сучаснага будынка гарвыканкама). Перайменаванне Траецкай вуліцы ў Сялянскую адбылося ў 1927 годзе і азначала пачатак суцэльнай калектывізацыі. Архітэктура
Перасякае вуліцыГістарычныя выявы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia