Валянціна Савічна Бурлака

Валянціна Савічна Бурлака
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1924(1924-06-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 2013
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
  • Гомельграмадзянпраект[d]
Партыя
Член у
Узнагароды
медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «Ветэран працы»

Валянціна Савічна Бурлака (16 чэрвеня 1924, с. Палкава Мыкыціўка  (укр.), Багадухіўскі раён, Харкаўская вобласць, УССР2013) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Нарадзілася 16 чэрвеня 1924 года ў сяле Палкавая Мікітаўка Харкаўскай губерні. Скончыла ў 1950 годзе Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут (выкладчыкі Каракіс, Тарубараў). У тым жа годзе па накіраванні прыбыла ў Гомель, дзе з 1950 па 1980 працавала спачатку архітэктарам, а потым старэйшым архітэктарам і кіраўніком групы ў інстытуце «Гомельграмадзянпраект»[1].

Член Саюза архітэктараў БССР з 1957 года. Член КПСС з 1962 года.

Пражывала ў Гомелі[1]. Памерла ў 2013 годзе[2].

Творчасць

Гасцініца «Сож»
Гомельская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна на плошчы Перамогі
Навучальна-лабараторны корпус БІІЧТ

Асноўныя працы ў Гомелі: гасцініца «Сож» на 200 месцаў на рагу вул. Савецкай і Сялянскай (19561957); планіроўка і забудова вул. Перамогі (1954[3], у сааўтарстве з І. Ф. Бурлакам)[4], будынак Камунбанка па вул. Камунараў, 5 (надбудова 3-га паверха і прыбудова[5]; 1955)[3]; 46-кватэрныя дамы на рагу вуліц Кірава і Перамогі (19571958); адміністрацыйны будынак па вул. Сялянская; абласная бібліятэка імя У. І. Леніна на плошчы Перамогі; паліклініка № 8 па вул. Арцёма; Будынак «Гомельграмадзянпраект» на рагу вул. Першамайская і Савецкая[4], квартал забудовы каля стадыёна «Спартак»[2], вытворчы будынак «Гомельграмадзянпраекта» (1961, з Ш. І. Хінчыным), навучальны (1961, з Ш. І. Хінчыным), спартыўны з басейнам (1969, з Ш. І. Хінчыным), навучальна-лабараторны (рог праспекта Перамогі і вуліцы Кірава[5]; 19701979) карпусы Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі[3].

Сям’я

У шлюбе з архітэктарам Іванам Фёдаравічам Бурлакам. Мела дачку Алену (у замужжы Жукава)[6].

Узнагароды

Узнагароджана медалямі «За доблесную працу» (1970), «Ветэран працы» (1979); Ганаровымі граматамі і Падзякамі.

Зноскі

  1. а б Бурлака Валентина Саввична // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. а б Бурлака Валентина Саввишна // Гомель — древний и современный. Архитектура и ее создатели : [монография] / И. Г. Малков, И. И. Малков ; М-во образования Респ. Беларусь, Белорус. гос. ун-т трансп.. — Гомель: БелГУТ, 2014. — 70 с. — ISBN 978-985-554-155-5.
  3. а б в Бурлака Валентина Саввична // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  4. а б Бурлака Валентина Саввична // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  5. а б ВОССТАВШИЙ ИЗ РУИН
  6. ВОССТАВШИЙ ИЗ РУИН

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya