Элементарная часціца![]() Элемента́рная часці́ца — у першапачатковым значэнні — першасная, далей нераскладальная часціца. З элементарных часціц складаецца ўся матэрыя. У сучаснай фізіцы паняцце звычайна ўжываецца не ў дакладным значэнні, а меней строга — для азначэння вялікай групы драбнейшых часціц матэрыі, падпарадкаваных умове, што яны не атамы або атамныя ядры (выключэнне — пратон). Цяпер налічваюць больш за 400 элементарных часціц. Усе элементарныя часціцы маюць уласцівасць узаемаператварэння, якое ёсць следствам іх узаемадзеянняў: моцнага, электрамагнітнага, слабага і гравітацыйнага. Узаемадзеянні часціц выклікаюць ператварэнні часціц і іх сукупнасцей у іншыя часціцы і іх сукупнасці, калі такія ператварэнні не пярэчаць законам захавання энергіі, імпульсу, моманту колькасці руху, электрычнага зарада і інш. Асноўныя характарыстыкі элементарных часціц: маса, спін, электрычны зарад, час жыцця, цотнасць, G-цотнасць, магнітны момант, лептонны зарад, ізатапічны спін, CP-цотнасць, зарадавая цотнасць. КласіфікацыяПа часе жыццяУсе элементарныя часціцы падзяляюцца на два класы:
Па масеУсе элементарныя часціцы падзяляюцца на два класы:
Па значэнні спінаУсе элементарныя часціцы падзяляюцца на два класы:
Памеры элементарных часціцНягледзячы на вялікую разнастайнасць элементарных часціц, іх памеры ўкладваюцца ў дзве групы. Памеры адронаў (як барыёнаў, так і мезонаў) складаюць каля 10−15 м, што блізка да сярэдняй адлегласці паміж кваркамі. Памеры фундаментальных часціц — калібровачных базонаў, кваркаў і лептонаў — у межах хібнасці эксперыменту складаюць: верхняя мяжа дыяметра — 10−18 м. Калі ў далейшых эксперыментах канечныя памеры гэтых часціц не будуць выяўлены, то гэта можа сведчыць пра тое, што памеры калібровачных базонаў, кваркаў і лептонаў блізкія да фундаментальнай даўжыні (якая вельмі верагодна[2] можа аказацца планкаўская даўжынёй, роўнай 1,6·10−35 м). Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia