Софія Пятроўна Самуэль

Софія Пятроўна Самуэль
Дата нараджэння 20 лютага 1941(1941-02-20) (84 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык, энцыклапедыст
Месца працы
Альма-матар
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Софія Пятроўна Самуэль (нар. 20 лютага 1941, в. Еськавічы, Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) — беларускі гісторык, энцыклапедыст. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1988).

Біяграфія

Нарадзілася 20 лютага 1941 года ў вёсцы Еськавічы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці[1].

Скончыла ў 1966 годзе БДУ. 3 1969 года ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя»; загадчыца рэдакцый, у 1992—1996 гадах намесніца галоўнага рэдактара. Аўтар артыкулаў па гісторыі Беларусі, адзін з рэдактараў і складальнікаў шэрагу энцыклапедычных выданняў, у т.л. гісторыка-дакументальных хронік «Памяць»[1].

Член Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі[2].

Узнагароды

Лаўрэатка Дзяржаўнай прэміі Беларусі 1990 года за выданне «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». Заслужаны работнік культуры Беларусі (1988)[1].

Крыніцы

  1. а б в Самуэль Софія Пятроўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  2. Рэспубліканская тэрміналагiчная камiсiя пры НАН Беларусi | Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа. www.iml.basnet.by. Праверана 22 сакавіка 2025.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya