Соф’я Дзмітрыеўна Лі
Соф’я Дзмітрыеўна Лі (30 сакавіка (12 красавіка) 1904 — 4 верасня 1980) — беларускі мастак. Заслужаны работнік культуры БССР (1975). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. С. Дз. Лі нарадзілася ў вёсцы Обаль (сучасны Сенненскі раён Віцебскай вобласці). У 1931 годзе скончыла Беларускі мастацкі тэхнікум у Віцебску. У часы Вялікай Айчыннай вайны — сувязная і разведчыца, парторг партызанскага атрада «Перамога» брыгады «Полымя» Пухавіцкага раёна, член бюро Пухавіцкага падпольнага райкама партыі. Член Беларускага саюза мастакоў (1946). ТворчасцьУ мастацкіх выставах удзельнічала з 1929 года. Працавала ў жанры пейзажа, тэматычнай карціны, нацюрморта. Сярод работ С. Дз. Лі:
і інш. Сям'яВыйшла замуж за ваеннага лётчыка-выпрабавальніка — карэйца, які прыняў савецкае грамадзянства. У 1928 годзе нарадзіла сына Германа, праз 12 дзён пасля нараджэння сына муж загінуў у авіякатастрофе[1]. УзнагародыЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia