Соф’я Мальская
Со́ф’я Ма́льская герба «Налэнч» (польск.: Zofia Malska; 1791, Целясніца, Расійская імперыя — 24 лютага 1859, Раманаў, Расійская імперыя) — шляхцянка, маці Каэтана, Люцыяна і Язэпа. БіяграфіяКаля 1810 года выйшла замуж за Яна Крашэўскага[1]. У 1812, ратуючыся ад надыходзячага фронту, муж перавёз Соф’ю з Доўгага ў Раманаў, а сам вярнуўся пільнаваць свой маёнтак. Не лічачы, аднак, і Раманаў дастаткова бяспечным месцам, пазней Соф’я разам з маці выехалі ў Варшаву. Праз некалькі тыдняў пасля нараджэння сына Юзафа, калі вайна пайшла далей на ўсход, Мальскія вярнуліся ў Раманаў[2]. Аднак звесткі пра паражэнне Напалеона ізноў выклікалі непакой пра ўласны лёс, і перад яго вяртаннем Мальскія з немаўляткам з’ехалі да родных у Кракаў. Толькі пасля заняцця Кракава расійскімі войскамі ў сярэдзіне мая Соф’я Мальская вярнулася ў мужаў маёнтак у Доўгім Пружанскага павета на Літве[2]. Мелі трох сыноў і дзвюх дачок: Язэпа (1812—1887); Ядвігу[3] (†1864), якая выйшла замуж за Яна Марачэўскага; Люцыяна (1820—1892); Ганну (†1853), замужам за Габрыэлем Лунеўскім; Каэтана (1827—1896)[4]. У сям’і шмат чыталі, улюбёным творам быў «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча. Менавіта ў Купліне Язэп чытаў свае першыя літаратурныя творы падчас прыезду на вакацыі з Віленскага ўніверсітэта[5]. ![]() Памерла ў 1859 годзе. Пахаваная ў сямейным склепе Крашэўскіх у Вішніцах (Польшча) разам з сынамі Каэтанам і Люцыянам. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia