Вішніцы
Вішні́цы (польск.: Wisznice) — вёска ў Польшчы, на рацэ Зяляве, за 28 км на поўдзень ад Бялы Падляскай і за 75 км на паўночны ўсход ад Любліна. Уваходзіць у склад Бяльскага павета Люблінскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Вішніцы. ГісторыяВялікае Княства ЛітоўскаеПершы пісьмовы ўспамін пра Вішніцы датуецца 1446 годам. Паміж 1511 і 1579 гадамі яны атрымалі магдэбургскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў Берасцейскі павет Берасцейскага ваяводства. 30 сакавіка 1715 года кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны, з улікам гаротнага становішча Вішніцаў па спусташэнні рознымі войскамі і на просьбу яго ўладальніка Юзафа Станіслава Сапегі, выдаў мястэчку прывілей. Паводле прывілею, апроч двух даўнейшых кірмашоў на праваслаўныя святы Святога Юрыя і Прачыстай Багародзіцы, Вішніцам даваўся дазвол на два новыя кірмашы: на Святога Яна (паводле праваслаўнага календара) і ў дзень Святога Марціна (паводле каталіцкага календара)[1]. Пад уладай Расійскай імперыіУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Вішніцы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, ва Уладаўскім павеце Сядлецкай губерні. Гэта адарвала мястэчка ад губерняў з пераважна беларускім насельніцтвам. У XIX стагоддзі Вішніцы знаходзіліся ў валоданні Сапегаў. На 1827 год тут было 178 будынкаў. 24 снежня 1869 года афіцыйны статус мястэчка быў паніданы да вёскі. У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Вішніцы занялі нямецкія войскі, перад гэтым расійскія войскі спалілі 90% вёскі. Найноўшы часЗгодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Вішніцы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе Вішніцы занялі войскі Трэцяга Рэйха. У 1944 годзе Вішніцы занялі савецкія войскі, пасля чаго іх зноў перадалі Польшчы. У 1975—1998 гадах вёска ўваходзіла ў склад Бяльскападляскага ваяводства.
Насельніцтва
ТранспартКаля Вішніцаў праходзяць дзяржаўная аўтамабільная дарога 63 і ваяводская 812. Славутасці
Страчаная спадчына
Галерэя
Вядомыя асобы
Гарады-пабрацімыКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia