Соф’я Пятроўна Праабражэнская
Соф’я Пятроўна Праабражэ́нская (27 верасня 1904, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 21 ліпеня 1966 Ленінград, СССР) — савецкая оперная і камерная спявачка (мецца-сапрана). Народная артыстка СССР (1955). Лаўрэат дзвюх Сталінскіх прэмій (1946, 1951). Валодала моцным прыгожым голасам вялікага дыяпазону, яркім сцэнічным дараваннем. У гады блакады Ленінграда неадлучна знаходзілася ў горадзе, адмовіўшыся ад эвакуацыі. БіяграфіяУ 1928 годзе скончыла Ленінградскую кансерваторыю. У 1928—1959 гадах працавала ў Ленінградскім тэатры оперы і балета імя Кірава. У гады вайны адмовілася эвакуіравацца з блакаднага Ленінграда, дала каля 1500 канцэртаў у Філармоніі. У гэтыя гады яна неаднаразова станавілася донарам крыві, за што яе ганаравалі звання «Выдатнік аховы здароўя» ў 1943 годзе.[3] У 1947—1951 і 1960—1961 выкладала ў Ленінградскай кансерваторыі (з 1949 года прафесар). Вяла канцэртна-выканальніцкую дзейнасць. У рэпертуары рускія народныя песні і рамансы. Выконвала вакальны цыкл «Песні і танцы смерці» М. Мусаргскага. Сярод партый: Марфа («Хаваншчына » М. Мусаргскага), Іаанна, Графіня («Арлеанская дзева», «Пікавая дама» П. Чайкоўскага), Любаша («Царская нявеста » М. Рымскага-Корсакава), Ефрасіння («Сям’я Тараса» Дз. Кабалеўскага), Актавіян («Кавалер руж » Р. Штрауса) і іншыя. Аўтар артыкула «Трыццаць гадоў на сцэне» («МЖ», 1958, No 2). Соф’я Пятроўна Праабражэнская памерла 21 ліпеня 1966 года ў Ленінградзе. Пахавана на Літаратарскіх мастках Волкаўскіх могілак. Яе надмагілле выканала скульптар М. Ц. Літоўчанка. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia