Спадарожнікі Венеры![]() Спадарожнікі Венеры — гіпатэтычныя нябесныя целы натуральнага паходжання, якія абарочваюцца вакол Венеры, пра адкрыццё якіх у XVII—XVIII стагоддзях неаднаразова паведамлялі розныя астраномы. У наш час вядома, што натуральныя спадарожнікі ў Венеры адсутнічаюць. Першыя заявы пра тое, што выяўлены спадарожнікі Венеры, адносяцца да XVII стагоддзя. Усяго за 120-гадовы перыяд да 1770 года было зарэгістравана больш за 30 назіранняў спадарожнікаў прынамсі 12 астраномамі[1]. Да 1770 годзе пошукі спадарожнікаў Венеры былі практычна спынены, галоўным чынам з-за таго, што не ўдавалася паўтарыць вынікі папярэдніх назіранняў, а таксама ў выніку таго, што ніякіх прыкмет наяўнасці спадарожніка не было выяўлена пры назіранні праходжання Венеры па дыску Сонца ў 1761 і 1769 годзе. Сучасны погляд на гэта пытанне выказаў у 1928 годзе дацкі астраном Карл Луплау Янсен : «У Венеры няма месяцаў. У мінулым мелі месца шматлікія заявы пра назіранне спадарожнікаў Венеры, але адкрыццё заўсёды апынялася заснаваным на памылцы. У наш час можна лічыць даказаным фактам адсутнасць у Венеры якіх-небудзь спадарожнікаў істотных памераў»[2]. Астраномамі XX стагоддзя праблема існавання спадарожнікаў Венеры разглядаецца толькі ў кантэксце гісторыі астраноміі і касмалогіі. Існуюць таксама гіпотэзы, якія ставяць сваёй мэтай растлумачыць адсутнасць спадарожніка: або першапачатковую (з моманту фармавання Сонечнай сістэмы), або выкліканую якой-небудзь касмічнай катастрофай. У Венеры існуе квазіспадарожнік, астэроід 2002 VE68, які абарочваецца вакол Сонца такім чынам, што паміж ім і Венерай існуе арбітальны рэзананс, у выніку якога на працягу шматлікіх перыядаў абароту ён застаецца блізка да планеты. Зноскі
ЛітаратураАпісанні назіранняў
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia