Спаса-Праабражэнская царква (Дзярэчын)
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Дзярэчыне Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка. ГісторыяПабудавана ў 1865 годзе на сродкі дзяржавы на месцы двух папярэдніх храмаў, якія існавалі з пачатку XVII стагоддзя[1]. Царкоўны пляц акаймаваны бутавай агароджай з брамай у 3 кілепадобныя аркі, спраектаванай грамадзянскім інжынерам Леанардам Кржыжаноўскім у 1875 годзе[2]. АрхітэктураПомнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Кампазіцыя будынка складаецца з асноўнага квадратнага ў плане аб’ёму, прамавугольнай (звонку, унутры паўкруглай) апсіды і бабінца. Асноўны аб’ём накрыты чатырохсхільным дахам з купалам на драўляным светлавым 8-гранным барабане ў цэнтры і 4 галоўкамі па вуглах. Сцены будынка завершаны развітым карнізам з сухарыкамі. Паўцыркульныя аконныя праёмы размешчаны ў верхняй частцы, дэкарыраваны броўкамі ў выглядзе какошнікаў. У інтэр’еры 4 слупы падтрымліваюць канструкцыю сферычнага купала на ветразях. Над уваходам размешчаны хоры, якія адкрываюцца ў зальнае памяшканне арачным праёмам. Вуглавыя часткі перакрыты крыжовымі скляпеннямі (астатнія падшыты плоскай столлю). Алтарная і падкупальная часткі ўпрыгожаны фрэскавай размалёўкай. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia