Спаса-Праабражэнская царква (Моталь)
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Моталі, пабудаваны ў 1877[1] ці ў 1888 годзе[2]. Аб’ект Дзяржаўнага спісу гістарычна-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як гісторыка-культурная каштоўнасць рэгіянальнага значэння. Гісторыя![]() ![]() Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1888 г. з цэглы. Праект храма складзены ў 1867 г. архітэктарам М. Барташэўскім[3]. Будаўніцтва вялося пад наглядам архітэктара К. Увядзенскага[4]. Папярэдні храм з дваром святара, размешчаныя на старажытным гарадзішчы, адзначаюцца ў інвентары 1555 г. АрхітэктураПомнік архітэктуры сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана паводле кананічнай 4-часткавай схеме: размешчаныя па падоўжнай восі званіца (2 васьмерыкі на чацверыку), трапезная, кубічны храм, 5-гранная апсіда. У сілуэце будынка дамінуюць цыбулепадобныя галоўкі званіцы і 5-купалле 4-схільнага даху асноўнага аб’ёму. Тры ўваходы вырашаны арачнымі парталамі з казыркамі. У архітэктурным дэкоры выкарыстаны ліштвы лучковых аконных праёмаў, лапаткі, карніз з сухарыкамі, філёнгі. Інтэр’ерПры ўваходзе хоры на аркадзе. Апсіда вылучана драўляным 4-ярусным іканастасам канца 19 ст. Абразы 18 — 19 ст.: «Хрыстос Пантакратар», «Хрыстос у пустыне», «Адзігітрыя», «Святое сямейства», «Праабражэнне», «Ражджаство Прасвятой Багародзіцы», «Серафім Сароўскі», «Спас Пантакратар», «Святы Феадосій», «Маці Божая Замілаванне» (у чаканным абкладзе, 1808). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia