Канстанцін Аляксандравіч Увядзенскі
Канстанцін Аляксандравіч Увядзенскі (1851 — не раней за 1893) — беларускі грамадзянскі інжынер[1] і архітэктар[2]. Брэсцкі гарадскі архітэктар (1872—1875). Мінскі губернскі інжынер (1888—1893). БіяграфіяНарадзіўся ў 1851 годзе. Пачатковую адукацыю атрымаў у Віленскай першай гімназіі, а потым да 1872 года вучыўся Пецярбургскім вучылішчы грамадзянскіх інжынераў . Пасля заканчэння курса па першым разрадзе са званнем архтэктарскага памочніка, паступіў на службу малодшым інжынерам гродзенскага губернскага праўлення[1]. Адначасова з гэтым да 1875 года быў гарадскім архітэктарам у Брэст-Літоўску[1][2]. З 1875 года Канстанцін Аляксандравіч паслядоўна займаў пасады малодшага архітэктара падольскага будаўнічага аддзялення, епархіяльнага архітэктара (з 1877), архангельскага губернскага інжынера (з 1880) і мінскага губернскага інжынера (з 1886 па 1892 год)[1]. Творчасць
![]()
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia