Спаса-Праабражэнская царква (Мсціслаў)
Спа́са-Праабражэ́нская царква́ — драўляны праваслаўны храм у горадзе Мсціславе Магілёўскай вобласці. Размешчана на могілках. ГісторыяПабудавана ў другой палове XIX стагоддзя з дрэва. У 2007 годзе была ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння. У 2011 годзе праводзілася рэканструкцыя будынка, у выніку якой над вежай-званіцай паставілі пазалочаны купал-цыбуліну. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства. Чатырохчасткавая падоўжна-восевая кампазіцыя будынка складаецца з прамавугольных зрубаў прытвора, бабінца, малітоўнай залы і апсіды. У сілуэце храма пануе надбудаваная над прытворам чацверыковая званіца пад пакатым шатровым дахам з вежачкай. Макаўкай завершаны чатырохсхільны дах асноўнага кубападобнага аб’ёму. Тры ўваходы вылучаны чатырохслуповымі ганкамі. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах, цокальная частка вылучана вертыкальнай шалёўкай. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia