Спаса-Праабражэнская царква (Новая Папіна)
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у в. Новая Папіна Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. ГісторыяУ цэнтры вёскі. Храм пабудаваны ў 1810 г. з дрэва на месцы царквы 1723 г.[1] Архітэктура![]() Помнік народнага дойлідства. Вырашана працяглым прамавугольным у плане зрубам, накрытым вальмавым дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобнай галоўкай. З усходу далучана пяцігранная апсіда з бакавой рызніцай, з захаду — прамавугольны прытвор, над якім у другой палавіне XX стагоддзя ўзведзена двух’ярусная чатырохгранная шатровая званіца з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках, апяразаны цокальным поясам з вертыкальнай шалёўкай. Інтэр’ерЗала перакрыта плоскай столлю па бэльках, апсіда вылучана драўляным іканастасам, выкананым у 1830-я гады. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia