Спаса-Праабражэнская царква (Шклоў)
Спаса-Праабражэнская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Шклове Магілёўскай вобласці, помнік архітэктуры эклектыкі. ГісторыяПабудавана ў пачатку 20 стагоддзя (да 1905 года) з цэглы ў цэнтры Шклова (сучасная вуліца Савецкая, 57) пад уплывам тонаўскай канцэпцыі візантыйскага сабора. Архітэктура![]() Помнік эклектычнай архітэктуры, у якім спалучаюцца рысы псеўдавізантыйскага стылю і мадэрну. Храм крыжападобны ў плане, цэнтрычная кампазіцыі, мае элементы стыляў псеўдавізантыйскага і мадэрн. Над сяродкрыжжам узвышаецца вялікі 8-гранны светлавы барабан, накрыты гранёным шлемападобным купалам. Паміж рамёнамі ці канцамі крыжа ўбудаваны 4 квадратныя ў плане трох’ярусныя вежападобныя аб’ёмы. Верхнія 8-гранныя ярусы са скразнымі праёмамі завершаны гранёнымі купаламі. Розныя вышыні аб’ёму надаюць будынку вертыкальную дынаміку. Усе фасады вырашаны з яскрава выяўленай сіметрыяй, падкрэсленай восевым размяшчэннем уваходаў, над якімі па 2 акны з арачнымі завяршэннямі. Іх матыў паўтараюць вялікія аркі накшталт закамараў у завяршэнні сцен. Фасады аздоблены стрымана: тонкія прафіляваныя карнізныя цягі, пілястры, плоскія нішы. Інтэр’ерІнтэр’ер 2-светлавы, сяродкрыжжа перакрыта самкнутым скляпеннем, астатнія часткі залы — цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. У паўднёва-заходняй вежы лесвіца на званіцу. Дэкаратыўны акцэнт у інтэр’еры зроблены на групах тонкіх калонак, якія падтрымліваюць светлавы барабан. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia