Спаса-Ушэсцеўская царква (Хвошна)
Спаса-Ушэсцеўская царква — праваслаўны храм у в. Хвошна Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, на ўзгорку. ГісторыяПабудавана ў першай палове XIX стагоддзя з цэглы. У 1922 годзе канфіскавана каштоўнае літургічнае начынне[1]. АрхітэктураПомнік архітэктуры класіцызму. Вырашана крыжовым у плане аб’ёмам, завершаным у сяродкрыжжы двухсхільных дахаў магутным васьмігранным светлавым барабанам з арачнымі аконнымі праёмамі і цыбулепадобным купалам у завяршэнні. Прамавугольная ў плане апсіда фланкіравана нізкімі бакавымі рызніцамі. Прамавугольны ўваходны партал і паўкруглая люкарна над ім акаймаваны арачнай нішай. Фасады завершаны трохвугольнымі франтонамі, крапаваны адзінарнымі і падвойнымі пілястрамі, прарэзаны высока ўзнятымі прамавугольнымі і лучковымі аконнымі праёмамі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia