Спаскі сабор Андронікава манастыра
Спаскі сабор Спаса-Андронікава манастыра — праваслаўны храм, помнік раннемаскоўскай архітэктуры XV стагоддзя. З’яўляецца найстаражытнейшым часткова захаваным праваслаўным храмам Масквы за граніцамі Маскоўскага Крамля. ГісторыяПа сведчаннях агіяграфічных крыніц, манастыр быў заснаваны ў 1357 годзе. Пасля пажару 1368 года, у якім згарэў першапачатковы драўляны сабор Андронікава манастыра, на месцы сучаснага сабора быў пабудован драўляны Спаскі сабор з падлогаю з плінфы[1], фрагмент якой быў выяўлены пры раскопках у 1993 годзе. Існуе меркаванне, што захаваныя белакаменныя рэльефы з фрагментамі зааморфных і раслінных кампазіцый, архаічных па сваёй стылістыцы і выкананню, сведчаць аб існаванні на тэрыторыі манастыра каменнага храма, пабудаванага паміж 1360—1380 гадамі. Паміж 1390 і 1427 гадамі Спаскі сабор быў ізноў перабудован, і белакаменны храм таго часу захаваўся да нашых дзён. Уяўляе сабою аднакупальны чатырохслупны трохапсідны храм. У роспісе сабора ўдзельнічалі Андрэй Рублёў і Данііл Чорны (ад першапачатковых фрэсак захаваліся толькі фрагменты расліннага арнаменту на адкосах акон). Вопіс 1763 года гаворыць аб існаванні ў саборы паперці з рызнічнай у ёй палатай, налева ад заходніх дзвярэй. У 1779 годзе архітэктар Якаўлеў дакладваў аб неабходнасці аднаўлення сценапісу і папраўкі іканастаса ў саборы, а таксама знаходзіў патрэбным прабіць акно з заходняга боку і два акны ўнізе паміж царквою і паперцю і прыбудаваць з паўночнага боку паперць, падобную на тую, што ўжо абкружала храм з паўднёвага і заходняга бакоў. У XIX стагоддзі ў архітэктуру сабора былі ўнесены значныя змены, якія пачаліся з частковага выпраўлення разбурэнняў 1812 года, пра якія тагачасны настаяцель манастыра, архімандрыт Феафан паведамляў наступнае:
У 1813 годзе пад наглядам архітэктара Жукава ў саборы былі папраўлены скляпенні і зроблен жалезны дах, у 1818—1820 гадах — зроблен новы іканастас; у 1837 годзе жывапісец Л. Жукаў распісаў сабор унутры і звонку, а ў 1846—1850 гадах, па праекту архітэктара П. Герасімава , былі перабудаваны паперці, устроены два прыдзелы з поўначы і поўдня ад сабора, зроблен шатровы верх над ім і значна перароблена нутро будынка. У 1934 годзе, у сувязі з меркаваным зносам усяго Спаса-Андронікава манастыра, помнік быў абмеран і абследаван архітэктарам П. М. Максімавым , быў састаўлен праект рэстаўрацыі. Апублікаваная ў 1940 годзе Акадэміяй архітэктуры праца аб гэтым помніку дала нарэшце ўсім яснае ўяўленне аб архітэктурнай каштоўнасці Спаскага сабора. У 1959—1960 гадах будынак сабора быў рэканструяваны ў першапачатковых формах па праекту Л. А. Давіда і С. С. Пад'япольскага . Аднак спрэчнай застаецца рэканструкцыя страчаных верхняй часткі храма (колькасць какошнікаў каля асновы барабана, форма купала, прапорцыі барабана) і перадпартальных лесвіц. З 1993 года вядуцца археалагічныя раскопкі, у выніку якіх былі выяўлены старажытны прастол Спаскага сабора і найстаражытнейшыя пахаванні, якія прыпісваюцца заснавальнікам Спаса-Андронікава манастыра — Андроніку і Саве Маскоўскім. ДатаваннеІснуюць храмы (напрыклад, сабор Раства Прасвятой Багародзіцы Раждзественскага манастыра ў Маскве), пабудаваныя на ўзор Спаскага сабора Андронікава манастыра. Гэтыя аналогіі дазваляюць датаваць Спаскі сабор альбо пачаткам 1390-х гадоў, альбо перыядам 1425—1427, то-бок альбо першым, альбо апошнім у радзе стылістычна і канструктыўна падобных маскоўскіх храмаў. Адсутнасць упамінання аб каменным будаўніцтве ў жыціі Сергія Раданежскага пры яго жыцці дазваляе разглядаць даты 1425—1427 як найбольш імаверныя[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia