Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву (Слуцк)
Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву — дзяржаўная ўстанова Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, якая размяшчаецца ў г. Слуцку[1]. ГісторыяДзіцячая спартыўная школа ў Слуцку была створана на базе спартыўнай залы Дома афіцэраў па рашэнні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта № 449 ад 6 кастрычніка 1954 года. Тады было адкрыта пяць аддзяленняў: баскетбол, футбол, лёгкая атлетыка, валейбол і спартыўная гімнастыка[1]. За больш чым 60-гадовую гісторыю школы падрыхтавана пяць заслужаных майстроў спорту, адзінаццаць майстроў спорту міжнароднага класа і пяцьдзесят адзін майстар спорту[1]. На 2020 год школа праводзіць падрыхтоўку спартсменаў па чатырох відах спорту: гандбол, лёгкая атлетыка, мастацкая гімнастыка і плаванне[1]. Вядомыя выхаванцы
Трэнерска-выкладчыцкі складЗноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia