Слуцкі дзяржаўны медыцынскі каледж
УА «Слуцкі дзяржаўны медыцынскі каледж» — установа сярэдняй спецыяльнай медыцынскай адукацыі сістэмы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, знаходзіцца ў г. Слуцку. Падрыхтоўка кадраў ажыццяўляецца на базе агульнай сярэдняй адукацыі. Рыхтуе спецыялістаў па спецыяльнасцях: «Лячэбная справа», «Сястрынская справа», «Медыка-дыягнастычнае справа». ГісторыяСлуцкае медыцынскае вучылішча заснавана ў адпаведнасці з загадам Міністэрства аховы здароўя БССР ад 10 лістапада 1963 года № 532. Рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 17 кастрычніка 2003 г. № 797 яно перайменавана ва ўстанову адукацыі «Слуцкае дзяржаўнае медыцынскае вучылішча». З 30 мая 2007 года навучальная ўстанова перайменавана ва ўстанову адукацыі «Слуцкі дзяржаўны медыцынскі каледж». Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia