Спецыялізаваны ліцэй пры Універсітэце грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь
Спецыялізаваны ліцэй пры Універсітэце грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь — установа адукацыі пры Універсітэце грамадзянскай абароны МНС РБ у горадзе Гомелі, Беларусь. ГісторыяЛіцэй створаны 25 мая 2004 года. Ліцэй з’яўляецца ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі з вывучэннем асобных навучальных прадметаў на павышаным узроўні, накіраваных на падрыхтоўку навучэнцаў да паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і іншых органаў дзяржаўнага кіравання. У Ліцэі на працягу 5-ці гадоў (з 7-га па 11-й класы) ва ўмовах кругласутачнага пражывання праходзяць навучанне асобы мужчынскага полу, якія завяршылі навучанне ў 6-м класе на 2-ой ступені агульнай сярэдняй адукацыі[1]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia