Спліцкі сабор
Спліцкі сабор, або сабор Святога Дуйма (Дуэ, Домна) — каталіцкі сабор у горадзе Спліт, Харватыя. Кафедральны сабор Спліцка-Макарскія архідыяцэзіі, помнік архітэктуры. Найстаражытны дзеючы кафедральны сабор свету. Асноўная частка сабора — былы імператарскі маўзалей. У ліку іншых помнікаў Палаца Дыяклетыяна ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Сабор звычайна называюць па імі Святога Домна (харв.: Dujam, харв.: Duje), які быў у III стагоддзі біскупам салонскім, хоць яму прысвечана толькі званіца сабора, а храм асвячоны ў гонар Дзевы Марыі. Біскуп Домн стаў мучанікам падчас ганенняў на хрысціян пры Дыяклетыяне ў 303—304 гадах.
Архітэктура![]() Былы маўзалей уяўляе сабой цэнтрычны васьмігранны аб'ём, калоны вакол якога ўтвараюць абыходную галерэяй. Сцены ўнутры расчлянёныя якія чаргуюцца паўкруглымі і прамавугольнымі нішамі, а два ярусы карынфска-кампазітных калон падтрымліваюць купал, які першапачаткова быў пакрыты мазаікай. На рэльефным фрызе пад купалам засталіся выявы імператарскай пары, а ў цэнтры раней стаяў парфіравы саркафаг з целам Дыяклетыяна, замененым пазней мошчамі Св. Домна[1]. Сярод прадметаў мастацтва хрысціянскага перыяду асобліва каштоўныя драўляныя дзвярныя створкі з грэцкага арэху пры ўваходзе ў царкву, створаныя ў XIII стагоддзі Андрэем Бувіні . Яны маюць памеры 5,3 на 3,6 метра і багата ўпрыгожаны гравіроўкай. На кожнай створцы выгравіравана па 14 сцэн з жыцця Хрыста, усе выявы абрамлены складаным арнаментам. Каменная кафедра злева ад уваходу выканана ў XIII стагоддзі ў раманскім стылі. У бакавой капліцы Св. Дуэ ў паўднёва-ўсходняй нішы сабора знаходзіцца гатычны алтар XV стагоддзя, аўтарства Баніна з Мілана. Алтар капліцы Св. Станіслава ў паўночна-ўсходняй нішы з разьбяным рэльефам, які адлюстроўвае хвастанне Хрыста, выкананы Юраем Далмацінам. Паўночны алтар пазнейшы, створаны ў 1767 годзе Джавані Марлаітэрам у стылі барока. Галоўны алтар сабора створаны адначасова з хорамі ў XVII стагоддзі. Пад маўзалеем маецца круглая крыпта, якая ў Сярэднявеччы была пераўтворана ў царкву Св. Луцыі. Для новай хрысціянскай іерархіі было важна такім чынам паказаць, што Спліт з'яўляецца спадчыннікам салонскай Царквы, каб перанесці правы і прывілеі ранейшай салонскай метраполіі ў новы царкоўны цэнтр[1]. У скарбніцы сабора захоўваецца багатая калекцыя прадметаў царкоўнага мастацтва: каўчэгі з мошчамі, абразы і г.д. Акрамя таго ў зборы прадстаўлена вялікая колькасць каштоўных сярэдневяковых кніг і рукапісаў. У памяць Святога Дуйма штогод 7 мая здзяйсняецца хросны ход вакол Спліта. Літургію служаць на царкоўна-славянскай мове, па глагалічных кнігах. У часы Броза Ціты хросны ход здзяйсняўся толькі вакол Спліцкага сабора, шэсце вакол горада было забаронена. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia