Спораўскае (балота)
Спораўскае балота — адзін з найбуйнейшых у Еўропе комплекс пойменных нізінных балот, якія захаваліся ў натуральным стане, плошчай 19075 гектараў.[1] Дзякуючы сваім памерам балотны масіў застаецца стабільнай экасістэмай, якая ў пэўнай ступені не залежыць ад змен на прылягаючых тэрыторыях. Разам з возерам Спораўскае ўтварае біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння «Спораўскі», утвораны ў сучасных межах у 1999 годзе.[1] З’яўляецца тэрыторыяй, важнай для птушак з 1998 года (код — BY002-003, крытэрыі А1, В2, В3). Першае рамсарскае ўгоддзе заснавана ў 1999 годзе (крытэрыі 1а, 2а).[1] Водныя рэсурсы![]() У цэнтры заказніка працякае рака Ясельда з вельмі звілістым і зарослым воднай расліннасцю рэчышчам. Пойма шырынёй ад 0,5 да 2 кіламетраў з абодвух бакоў рэчышча ўяўляе сабой тыповае нізіннае балота. У цэнтры заказніка знаходзіцца возера Спораўскае. Асноўная частка тэрыторыі заказніка занята адкрытымі нізіннымі балотамі (43,2 %), нізінныя балоты з мазаічна размешчанымі хмызнякамі займаюць 17,9 % плошчы, на долю балот, парослых хмызнякамі, прыходзіцца 4,1 %. Сярод балот раскіданы шматлікія невысокія пагоркі і ўзвышшы (мінеральныя астравы). У цэнтры заказніка працякае рака Ясельда з вельмі звілістым і зарослым воднай расліннасцю рэчышчам. Пойма шырынёй ад 0,5 да 2 кіламетраў з абодвух бакоў рэчышча ўяўляе сабой тыповае нізіннае балота. У цэнтры заказніка знаходзіцца возера Спораўскае. Асноўная частка тэрыторыі заказніка занята адкрытымі нізіннымі балотамі (43,2 %), нізінныя балоты з мазаічна размешчанымі хмызнякамі займаюць 17,9 % плошчы, на долю балот, парослых хмызнякамі, прыходзіцца 4,1 %. Сярод балот раскіданы шматлікія невысокія пагоркі і ўзвышшы (мінеральныя астравы). Да меліярацыі гідралагічны рэжым ракі Ясельда быў тыповым для раўнінных рэк: кожную вясну бывала высокая паводка, якая змянялася летняй межанню. На працягу ўсяго года здараліся рэдкія навадненні, выкліканыя ападкамі. У цяперашні час увесь участак ракі Ясельда вышэй заказніка выпрамлены і зарэгуляваны. На рацэ створаны вадасховішча і рыбгас «Сялец», ад дзейнасці якіх залежыць гідралагічны рэжым на тэрыторыі заказніка. У апошнія гады веснавыя паводкі адсутнічаюць, затое пачасціліся летнія навадненні. Парушэнне гідралагічнага рэжыму прыводзіць да інтэнсіўнага зарастання рэчышча ракі і возера, да штогодніх затапленняў поймы ці, наадварот, моцных засух і пажараў. ФлораУ мінулым мінеральныя астравы былі пакрыты дубова-хваёвымі лясамі, але пазней іх высеклі і гэтыя ўчасткі сталі выкарыстоўваць у якасці выганаў і пашаў. У цяперашні час большая частка сельскагаспадарчых тэрыторый закінута і на іх аднаўляецца натуральная расліннасць. Забалочаная пойма характарызуецца ўнікальным, хаця і не вельмі багатым складам раслін. Звязана гэта з тым, што нешматлікія ўзвышэнні рельефу (мінеральныя астравы), якія робяць больш разнастайнай бедную флору балот, у значнай ступені трансфармаваны. ФаўнаТэрыторыя з’яўляецца вызначальным месцам гнездавання вяртлявай чаротаўкі (Acrocephalus paludicola), папуляцыя якой знаходзіцца пад пагрозай глабальнага знікнення. Тут гняздуецца каля 9 % сусветнай папуляцыі і адзначана самая высокая ў свеце шчыльнасць гэтага віду. Заказнік забяспечвае існаванне папуляцый цэлага шэрагу рэдкіх і знікаючых відаў птушак, сярод якіх два віды (драч (Crex crex) і дубальт (Gallinago media)) таксама знаходзяцца пад глабальнай пагрозай знікнення, а 20 занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Акрамя гэтага, тэрыторыя заказніка падтрымлівае папуляцыю чаплі-бугая (Botaurus stellaris), якая мае міжнародную значнасць, і папуляцыю чорнага бусла (Ciconia nigra) нацыянальнай значнасці. Усяго на гнездаванні ў заказніку адзначана 123 віды птушак. З іншых рэдкіх прадстаўнікоў нашай фаўны, якія занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, у заказніку адзначаны 1 від паўзуноў (балотная чарапаха (Emys orbicularis)) і 18 відаў насякомых, 2 з якіх уключаны яшчэ і ў Еўрапейскую Чырвоную кнігу. ІншаеТэрыторыя заказніка выкарыстоўваецца для наступных відаў гаспадарчай дзейнасці: сенакашэння і выпасу жывёлы (10-15 % плошчы), лясной гаспадаркі, палявання і рыбнай лоўлі. На прылягаючых да ўгоддзя, у асноўным меліяраваных, землях вырошчваюцца прапашныя і зерневыя культуры. Неспрыяльныя фактары
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia