Спушанка
Спуша́нка[1] — рака ў Шчучынскім і Гродзенскім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Скідалька (басейн Нёмана). Даўжыня ракі 44 км[2]. Плошча вадазбору 228 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 м/км. Пачынаецца каля вёскі Плянты Шчучынскага раёна, упадае ў Скідальку на ўсходняй ускраіне горада Скідзель. Даліна ракі звілістая, трапецападобная, яе шырыня 0,6—1,8 км. Пойма да аграгарадка Дэмбрава двухбаковая, месцамі чаргуецца па берагах, забалочаная, парасла лугавой расліннасцю і хмызняком, ніжэй па цячэнні вузкая, адкрытая. Рэчышча звілістае (шырыня 5—7 м), на працягу 18 км каналізаванае: ад вытоку да аўтамабільнай дарогі Шчучын—Астрына (18 км) і ад вёскі Маліннікі да аграгарадка Дэмбрава (4 км). Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Упадае рака Прудчак (злева). Каля аграгарадка Дэмбрава на рацэ створана сажалка (плошча 6,4 га). ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia