Дэмбрава
Дэ́мбрава[1] (трансліт.: Dembrava, руск.: Демброво) — аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Спушанка. Уваходзіць у склад Дэмбраўскага сельсавета. Насельніцтва 678 чал. (2010). ГісторыяВялікае Княства ЛітоўскаеУпершыню Дзебрава ўпамінаецца ў XVI ст. як шляхецкае ўладанне ў Лідскім павеце Віленскага ваяводства, да 1531 года належала вялікаму пісару літоўскаму Копацю Васілевічу. У XVII ст. атрымала статус мястэчка, у якім Міхал і Крысціна Рынвіды заснавалі місію езуітаў (падпарадкоўвалася Гродзенскаму езуіцкаму калегіуму), быў касцёл і парафія. Кароль Ян Казімір Ваза перадаў місіі фальварак Аплейкі. Дэмбраўскія манахі займаліся ліхвярствам. Пад уладай Расійская імперыі![]() У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дэмбрава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Лідскім павеце Віленскай губерні. У 1804 у мястэчку працавала вучэльня. У 1863 маёнтак Дэмбрава складаўся з аднайменнага мястэчка і вёсак Вострава, Завалкі, Пісклюкі, Навасёлкі; 212 душ мужчынскай стаці. На 1866 існавалі аднайменныя мястэчка (19 двароў) і фальварак (1 двор). На 1886 у мястэчку было 9 двароў, валасная ўправа, 2 царквы, школа, крамы, піцейны дом. На 1905 існавалі аднайменныя сяло (179 дзесяцінаў зямлі), маёнтак і млын, уладанні князёў Сапегаў (239 дзесяцінаў зямлі), лясная старожка, таксама ўладанне Сапегаў. У Першую сусветную вайну мястэчка займалі нямецкія войскі. Найноўшы час25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дэмбрава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 у адпаведнасці з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[2]. Паводле Рыжскім мірным дагаворам (1921) Дэмбрава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. У гэты час існавалі аднайменныя мястэчка (37 двароў) і фальварак. У 1939 Дэмбрава ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 стала цэнтрам сельсавета Шчучынскага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1940 тут быў 51 двор, няпоўная сярэдняя школа, вадзяны млын, фельчарскі і акушэрскі пункты, тэлефон; фальварак лічыў 6 дамоў. На 1964 у Дэмбраве 81 двор, сярэдняя школа, крама, кавярня, пошта, бальніца і ферма, на 1997 — 204 двары, на 1 студзеня 2001 — 195 двароў. Насельніцтва
ІнфраструктураУ Дэмбраве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, пошта. Славутасці![]()
Страчаная спадчына
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia