Спіс мэт для ядзернага ўдару (ЗША, 1959)Спіс мэт для ядзернага ўдару — пералік мэт для нанясення масіраванага ядзернага ўдару па СССР. 22 снежня 2015 года Нацыянальнае кіраванне архіваў і дакументацыі ЗША апублікавала складзены ў 1956 годзе спіс мэт, па якіх Вашынгтон планаваў нанесці ядзерныя ўдары ў выпадку вайны з СССР. Спіс змяшчае мэты масіраванага ядзернага ўдару ЗША па СССР, краін Усходняга блока і Кітаю, які планаваўся на 1959 год[1][2]. Дадзены дакумент уяўляе сабой табліцу, якую распрацавала Стратэгічнае авіяцыйнае камандаванне ЗША. У табліцы пералічаныя сотні мэт, названых «намечанымі эпіцэнтрамі». Сярод іх 179 мэт у Маскве, 145 у Ленінградзе і 91 ва Усходнім Берліне, Пекіне, Варшаве[3]. Аб’ём дакумента — 800 лістоў. Спіс быў апублікаваны ў выніку запыта, які зрабіў яшчэ ў 2006 годзе Уільям Бэр (англ.: William Burr), які з’яўляецца старшым аналітыкам Архіва нацыянальнай бяспекі (англ.: National Security Archive) Універсітэта Джорджа Вашынгтона. Уільям Бэр лічыць, што гэта самы падрабязны з дакументаў падобнага роду. Мэты ў спісе маюць кодавыя нумары, якія ў сваю чаргу адпавядаюць канкрэтным месцам. Дакладныя адрасы і назвы лакацый ўсё яшчэ знаходзяцца ў засакрэчанай «Энцыклапедыі бамбардзіровак», якую Уільям Бэр таксама спрабуе зрабіць здабыткам грамадскасці[4]. Найбольш шакіруючым у гэтым спісе выглядае пункт № 275 — «насельніцтва». Гэта значыць, адной з мэт ядзернай бамбардзіроўкі з’яўлялася фізічнае знішчэнне насельніцтва[5]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia