Спіс прэзідэнтаў Партугальскай Рэспублікі пачынаючы з рэвалюцыі 5 кастрычніка1910 года, пасля якой у краіне быў усталяваны рэспубліканскі лад, уключае 20 глаў дзяржаў.
У гэты спіс уваходзяць не толькі тыя, хто прынёс прысягу ў якасці прэзідэнта Партугаліі, але таксама тыя, хто фактычна выконваў функцыі кіраўніка дзяржавы: Тэафілу Брага — быў прэзідэнтам часовага ўрада пасля рэспубліканскага дзяржаўнага перавароту; Сідоніу Паіш, Жазэ Мендыш Кабесадаш, Мануэл ды Алівейра Гоміш да Кошта — кіраўніка рэвалюцыйных часовых урадаў. Тэафіла Брага быў першым і адзіным прэзідэнтам часовага ўрада, і таму не лічыцца першым прэзідэнтам, хоць ён затым працаваў кіраўніком дзяржавы і быў другім прэзідэнтам Партугаліі пасля адстаўкі Мануэла ды Арыягі.
Цяперашні прэзідэнт Партугаліі — Марселу Рэбелу ды Соза, які перамог на прэзідэнцкіх выбарах 2016 года.
↑Тэафілу Брага быў прэзідэнтам часовага ўрада, дэ-факта кіраўніком урада і кіраўніком дзяржавы з часу рэспубліканскай рэвалюцыі 1910 года да выбараў першага прэзідэнта Партугаліі — Мануэла ды Арыягі.
↑Пасля ваеннага перавароту Сідоніу Паіш стаў прэзідэнтам рэвалюцыйнай хунты, а пазней прэм’ер-міністрам. Ён адмяніў пасаду прэзідэнта рэспублікі, абвясціўшы сябе кіраўніком дзяржавы на пасадзе прэм’ер-міністра. Быў забіты ў 1918 годзе.
↑Канту і Каштру быў кіраўніком савета міністраў пасля забойства Сідоніу Паіша з 14 па 16 снежня1918 года, затым ён стаў часавым прэзідэнтам да выбараў Антоніу Жазэ ды Алмейды.
↑ абвМендыш Кабесадаш, Гоміш да Кошта і Фрагозу Кармона былі кіраўнікамі рэвалюцыйных часовых урадаў. Нягледзячы на тое, што іх па пасадзе не называліся «прэзідэнтамі», фактычна яны з’яўляліся кіраўнікамі дзяржавы.
↑Ошкар Кармона спачатку быў кіраўніком рэвалюцыйнага ўрада пасля ваеннага перавароту, які зрынуў Гоміша да Кошту, з 9 ліпеня па 16 лістапада1926 года ён дэ-факта з’яўляўся кіраўніком дзяржавы. 16 лістапада 1926 года ён афіцыйна прыняў пасаду прэзідэнта рэспублікі. У 1932 годзе была абвешчана Новая дзяржава, а арганізаваны Антоніу ды Алівейрам Салазарам Нацыянальны саюз стаў адзінай дазволенай партыяй. А. Фрагозу Кармона ўступіў у партыю і быў яе кандыдатам на ўсіх выбарах (дэ-факта фіктыўных) да 1951 года, калі ён памёр.
↑Антоніу ды Алівейра Салазар часова заняў пасаду прэзідэнта пасля смерці А. Фрагозу Кармоны да выбараў Клавейру Лопіша.
Jornal de Notícias (January–May 2006). Museu da Presidência da República/Jornal de Notícias (рэд.). Presidents de Portugal - Fotobiografias (1st ed.). Porto.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка)
Cahoon B. M.. Portugal(англ.)(недаступная спасылка). WorldStatesmen.org. Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2012. Праверана 13 ліпеня 2010.
Portal da Historia(парт.)(недаступная спасылка). Biografias dos Presidentes. Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2012. Праверана 8 лютага 2006.
archontology.org(англ.)(недаступная спасылка). Portugal: Heads of State: 1910-1974. Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2012. Праверана 30 ліпеня 2010.
archontology.org(англ.)(недаступная спасылка). Portugal: Heads of State: 1974-2010. Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2011. Праверана 30 ліпеня 2010.