Спіс соймаў Вялікага Княства Літоўскага

У дадзеным спісе прадстаўлены ўсе вядомыя вальныя соймы Вялікага Княства Літоўскага. Адзінай думкі аб часе ператварэння нарад манарха з саноўнікамі ў пасяджэнні агульнадзяржаўнага прадстаўнічага органа няма. У якасці першага вальнага сойма расійскі гісторык Мацвей Любаўскі вылучаў віленскі сойм 1401 года, на якім вырашалася пытанне аб уніі з Польшчай. Сучасная кракаўская даследчыца Лідзія Корчак мяркуе такім віцебскі з’езд 1433 года, на якім князі, паны, рыцарства і мяшчане склалі Папе Рымскаму скаргу на Вялікага князя Жыгімонта. Оскар Галецкі называў першымі вальнымі соймамі віленскі з’езд студзеня 1446 года, які абмяркоўваў пытанне аб магчымым абранні вялікага князя Казіміра каралём польскім, і з’езд 1452 года, гаворка на якім ішла аб праблеме захавання Валыні ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Мікалай Максімейка лічыў першым сойм 1492 года, скліканы для абрання Вялікага князя[1]. З утварэннем Рэчы Паспалітай у 1569 годзе пачаў склікацца агульны сойм для Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага.

Пытальнік (?) азначае, што дакладнасць правядзення сойма падвяргаецца сумневу.

XV стагоддзе

XVI стагоддзе

  • 1501, жнівень. Гародня.
  • 1505, люты — красавік. Берасце.
  • 1506, кастрычнік. Вільня. — Элекцыйны сойм. Вялікім князем літоўскім абраны Жыгімонт Стары.
  • 1506—1507, снежань — студзень. Мельнік.
  • 1507, люты. Вільня.
  • 1511, май — жнівень. Берасце.
  • 1512, студзень. Вільня.
  • 1514, люты — сакавік. Вільня.
  • 1518—1519, 11 лістапада — 3 студзеня. Берасце.
  • 1522, люты — сакавік. Гародня.
  • 1522, чэрвень — снежань. Вільня.
  • 1524, пачатак года. Вільня.
  • 1524, канец года. Вільня.
  • 1528—1529, красавік — люты. Вільня.
  • 1529, кастрычнік. Вільня. — Элекцыйны сойм. Вялікім князем літоўскім пры жыцці бацькі, Жыгімонта Старога, абраны Жыгімонт II.
  • 1534, 15 лютага — сакавік. Вільня.
  • 1536, красавік. Вільня.
  • 1538, сакавік. Вільня.
  • 1540, чэрвень — ліпень. Вільня.
  • 1542, верасень. Берасце.
  • 1544, чэрвень — кастрычнік. Берасце. — Жыгімонт Стары перадаў уладу ў Вялікім Княстве Літоўскім свайму сыну, Жыгімонту II.
  • 1547, студзень — сакавік. Вільня.
  • 1551, 29 верасень — снежань. Вільня.
  • 1552, 11 лістапада — снежань. Вільня.
  • 1554—1555, 11 лістапада — студзень. Вільня.
  • 1559, жнівень — кастрычнік. Вільня.
  • 1561, люты. Вільня.
  • 1563, май — чэрвень. Вільня. — Жыгімонт II выдаў Віленскі прывілей 1563 года.
  • 1564, чэрвень-ліпень. Бельск. — Жыгімонт II выдаў Бельскі прывілей 1564 года. 1 ліпеня зацверджаны Статут ВКЛ 1566 года.
  • 1564, лістапад — снежань. Менск.
  • 1565, кастрычнік. Трабы.
  • 1565—1566, 18 лістапада — студзень. Вільня.
  • 1566, 28 красавіка — жнівень. Берасце.
  • 1566—1567, 1 снежня — 6 студзеня. Гародня.
  • 1567, красавік — лістапад. Лебедзева. — Абмяркоўвалася пытанне аб падрыхтоўцы да падпісання уніі з Польскім Каралеўствам, прапаноўваўся «мяккі» варыянт Рэчы Паспалітай, які выключаў далучэнне да Польшчы і прадугледжваў захаванне асобнага вялікалітоўскага Сойма. Была дана згода на скліканне агульнага з палякамі Сойма, каб вырашаць пытанне уніі.
  • 1568, 25 красавіка — 12 ліпеня. Гародня.

Крыніцы

  1. Радаман А. Сойм // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Минск: БелЭн, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 606—611. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0.

Літаратура

  • Пазднякоў В. Соймы ВКЛ 1440—1568 і Рэчы Паспалітай 1569—1793 // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 611—614. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya