Правілы турніру пацярпелі мноства змен з першага розыгрышу. З 1927 па 1951 гады чэмпіянат свету праходзіў па сістэме плэй-оф, пры гэтым у 1928 і 1932 гадах дзеючы чэмпіён турніру адразу гуляў у фінале з пераможцам папярэдніх раундаў, а ў 1931 і 1934 гадах у чэмпіянаце прымалі ўдзел толькі па два снукерысты: дзеючы чэмпіён і прэтэндэнт на тытул. У выніку канфлікту паміж гульцамі і BACC у 1952 годзе было праведзена два чэмпіянату: чэмпіянат, арганізаваны BACC, і чэмпіянат, арганізаваны самімі снукерыстамі (Professional Matchplay Championship)[2]. Пасля гэтага, з 1953 па 1957 гады Professional Matchplay Championship заняў месца чэмпіянату свету, аднак з-за нізкай папулярнасці і недахопу грошай пасля 1957 года чэмпіянат не праводзіўся[1]. У 1964 годзе турнір адрадзіўся ў выглядзе чэлендж-матчаў: чэмпіянат складаўся з аднаго матча, у якім дзеючы чэмпіён турніру абараняў тытул у паядынку з прэтэндэнтам (з 1964 па 1968 гады было згуляна 7 чэлендж-матчаў)[2]. З 1969 годачэмпіянат свету зноў стаў праходзіць па сістэме плэй-оф, якая дзейнічае па сённяшні дзень. У 1980 годзе канчаткова была зацверджана колькасць фрэймаў у фінальным матчы чэмпіянату — 35 (да 18 перамог)[2]. З 1982 года ў турніры прымаюць удзел 32 снукерысты, якія гуляюць на выбыванне пачынаючы з 1/16 фіналу, а першы нумар пасеву атрымлівае леташні пераможца[2].
Прызавы фонд першага чэмпіянату свету ў 1927 годзе склаў £6.10 (6 фунтаў і 10 шылінгаў)[3], а ў 1973 годзе ён складаў ужо £6,600, з якіх пераможца атрымаў £1,500, пасля чаго стаў хутка расці ў сувязі з з'яўленнем буйнога спонсару ў 1976 годзе — цыгарэтнага брэнду Embassy, які спансаваў турнір да 2005 года[1], а з 1978 года канал BBC пачаў штодзённыя трансляцыі гульняў чэмпіянату[2]. У 2003 годзе прызавы фонд турніру склаў рэкордныя на той момант £1,815,250, пасля чаго знізіўся з-за забароны тытунёвым кампаніям спансіраваць спартыўныя падзеі на тэрыторыі Вялікабрытаніі і сыходу Embassy[2]. На змену былому спонсару з 2006 года прыйшлі букмекерскія кампаніі і казіно, а ў 2014 годзе першы прыз снукернага турніру ўпершыню ў гісторыі дасягнуў £300,000 і працягвае расці, склаўшы ў 2018 годзе рэкордную суму ў £425,000[4]. Апроч таго, прызавы фонт чэмпіянату ў 2018 годзе стаў рэкордным у гісторыі снукера — £1,968,000[5].
Джо Дэвіс, які выйграў 15 першых чэмпіянатаў свету (1927—1946), па сённяшні дзень з'яўляецца рэкардсменам па колькасці тытулаў турніру і па колькасці тытулаў, выйграных запар. Фрэд Дэвіс выйграў 3 чэмпіянаты ў 1948, 1949 і 1951 гадах, а таксама 5 турніраў Professional Matchplay Championship (1952—1956), стаўшы васьміразовым чэмпіёнам свету. Джон Палмэн выйграў апошні Professional Matchplay Championship у 1957 годзе, пасля чаго абараняў тытул ва ўсіх 7 чэлендж-матчах (1964—1968), зраўняўшыся з Фрэдам Дэвісам па колькасці перамог. Пасля замацавання сістэмы плэй-оф у 1969 годзеРэй Рыярдан (1970, 1973—1976, 1978) і Стыў Дэвіс (1981, 1983—1984, 1987—1989) выйгралі па 6 сусветных перышнстваў, а Стывен Хендры стаў рэкардсменам па колькасці чэмпіёнскіх тытулаў у сучаснай снукернай эры з 7 перамогамі (1990, 1992—1996, 1999) і па колькасці чэмпіёнскіх тытулаў у сучаснай снукернай эры, выйграных запар, — 5 (1992—1996). Джон Хігінс, які выйграў свой першы тытул у 1998 годзе, у 2000-х гадах выйграў яшчэ тры чэмпіянаты (2007, 2009, 2011), стаўшы чатырохразовым чэмпіёнам свету, а Роні О’Саліван перамог на сямі сусветных першынствах (2001, 2004, 2008, 2012—2013, 2020, 2022)[1][2].
↑Згодна з пагадненнем з кіруючым снукерным органам, Ліндрум і Мак-Конэкі былі адзінымі ўдзельнікамі гэтага чэмпіянату ў той час, як большасць прафесіяналаў гулялі на турніры Professional Matchplay Championship. У выніку чэмпіёнскі тытул Ліндрума часта ігнаруецца, а Кліфа Торбурна (Канада), Кена Доэрці (Ірландыя) і Ніла Робертсана (Аўстралія) звычайна называюць адзінымі чэмпіёнамі свету не з Вялікабрытаніі.
↑ абПераможца вырашаўся не па выйграных фрэймах, а ў серыі невялікіх матчаў.
↑ абКніга рэкордаў Гінэса не ўлічвае вынікі турніру Professional Matchplay Championship у сваіх рэкордах, у выніку чаго згодна з ёй Фрэд Дэвіс мае толькі тры чэмпіёнскія тытулы, а Джон Палмэн — 7.
Зноскі
↑ абвгдеёЦёрнэр, Крыс. World Professional Championship(нявызн.)(недаступная спасылка). cajt.pwp.blueyonder.co.uk. Chris Turner's Snooker Archive. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2013. Праверана 31 сакавіка 2015.