Срэбра ў геральдыцы![]() Срэ́бра[1] — адзін з двух геральдычных металаў, традыцыйная назва для белага колеру ў геральдыцы. У геральдычнай літаратуры прысутнічае таксама назва «срэбраны». АсаблівасціУ гербах прынцаў выражаецца тэрмінам «lune», у гербах пэраў — «perle», ва ўсіх іншых — «argent». У гербах выкарыстоўвалася ўласна срэбра або іншы белы метал, а таксама «срэбраная» або белая фарба. Калі жадалі падкрэсліць, што гербавая фігура «жывая», то пры блазаніраванні асабліва абгаворвалі, што ўжываецца «белы» як самастойны колер. ШрафіроўкаГрафічна ў чорна-белым варыянце колер пазначаецца незафарбаваным полем. Сімволіка колеруСрэбра ў геральдыцы традыцыйна сімвалізуе нявіннасць, беззаганнасць, мудрасць, ціхамірную радасць, цнатлівасць, высакародства, чысціню, шчырасць, надзею, праўдзівасць, малодшую галіну роду. У сярэдневяковай астраноміі срэбру адпавядаў Месяц, у алхіміі — жэмчуг, стыхія — вада. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia