Чырвоны колер у геральдыцы![]() Чырво́ны ко́лер[1] — традыцыйная назва для чырвонага колеру і яго адценняў у геральдыцы. АсаблівасціУ геральдычнай літаратуры называецца таксама наступнымі словамі: гюльз, рубінавы, кашаніль, чарвец, малінавы. У англійскай геральдыцы выкарыстоўваюцца асаблівыя тэрміны: у гербах прынцаў выражаецца тэрмінам «mars», у гербах пэраў — «rubis», ва ўсіх іншых — «queuls». Чырвоны колер атрымліваецца змешваннем сурыку і кінавары з перавагай першага. ШрафіроўкаГрафічна ў чорна-белым варыянце колер пазначаецца вертыкальнымі лініямі. Сімволіка колеруЧырвоны колер у геральдыцы традыцыйна сімвалізуе храбрасць, смеласць, мужнасць, бясстрашнасць, права, агонь, цеплыню, любоў, велікадушнасць, чырвонае поле, кроў, пралітую за сюзерэна, рэлігійныя або палітычныя ідэалы. У сярэдневяковай астраноміі чырвонаму колеру адпавядаў Марс, у алхіміі — рубін і жалеза, стыхія — агонь. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia