Стабна (Дзямідаўскі раён)
Стабна[1] (руск.: Стабна) — вёска ў Дзямідаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Баркоўскага сельскага паселішча. НазваНазва паселішча ад назвы рэчкі Стабна, што цячэ ў дзвінскую раку Ельшу. Рачная назва Стабна балцкага паходжання, ад балцкага stabin- «каменны, камяністы», звязанага з прускім stabis «камень»[2]. Тая ж аснова Stabin- у назвах рэк, што вар’іруюцца як Стабна / Стабня / Стабенка / Стабніца (у басейнах дняпроўскай Бярэзіны, неўскай Ловаці, таксама на Верхнім Падняпроўі). Паралельна ловацкай Стабні, што вынесеная дастаткова далёка на поўнач (на памежжа Цвярской і Наўгародскай абласцей), амаль на ўсім цячэнні цячэ рака Каменка, што калькуе балцкую назву. На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі для абазначэння «камяністых» рэк выкарыстоўвалася таксама і балцкая аснова Asm-, звязаная з літоўскім akmen- / ašmen- «камень». Гэтая аснова ў рачных назвах, якія вар’іруюцца як Осма / Восма / Восьма. Гэтыя рэкі таксама суседнічаюць з рэчкамі з назвамі-калькамі «Каменка»[3][4][5]. Рачныя назвы тыпу *Stabinė i *Asma зафіксаваныя цераспалосна. Напрыклад, у верхнім цячэнні Дняпра ў яго паслядоўна ўцякаюць Стабна, Восма і яшчэ адна Стабна. Адпаведныя назвы «каменя» ў балцкіх гаворках тут былі ўзаемазамянальныя. У літоўскай мове корань stab- таксама ёсць, з семантыкай «стаяць нерухома, аслупянеўшы»: stabas «ідал; слуп», stabaras «сцябло», stebti «здзіўляцца» (< аслупянець). Значэнне «камень» ва ўсходнябалцкіх літоўскай і латышскай мовах выціснутае літ. akmuo, лат. akmens. ГісторыяУ гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з кастрычніка 1941 года, вызвалена ў 1943 годзе.[6] Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia