Стабна (прыток Дняпра)
Стабна (Стабенка) — рака ў Смаленскай вобласці Расіі. Даўжыня 27 км. Бярэ пачатак на Духаўшчынскім узвышшы, рэчышча звілістае, даліна амаль не забалочаная. Створаны сажалкі. Стабна ўцякае ў Дняпро ў Смаленску. НазваРачная назва Стабна балцкага паходжання, ад балцкага stabin- «каменны, камяністы», звязанага з прускім stabis «камень»[2]. Тая ж аснова Stabin- ў назвах рэк, што вар’іруюцца як Стабна / Стабня / Стабенка / Стабніца (у басейнах дняпроўскай Бярэзіны, дзвінскай Ельшы, неўскай Ловаці, таксама ў самых вярхах Дняпра). Паралельна ловацкай Стабні, што вынесеная дастаткова далёка на поўнач (на памежжа Цвярской і Наўгародскай вобласцяў), амаль на ўсім цячэнні цячэ рака Каменка, што калькіруе балцкую назву. На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі для абазначэння «камяністых» рэк выкарыстоўвалася таксама і балцкая аснова Asm-, звязаная з літоўскім akmen- / ašmen- «камень». Гэтая аснова ў рачных назвах, якія вар’іруюцца як Осма / Восма / Восьма. Гэтыя рэкі таксама суседнічаюць з рэчкамі з назвамі-калькамі «Каменка»[3][4][5]. Рачныя назвы тыпу *Stabinė i *Asma зафіксаваныя цераспалосна. Напрыклад, у верхнім цячэнні Дняпра ў яго паслядоўна ўцякаюць Стабна, Восма і яшчэ адна Стабна. Адпаведныя назвы «каменя» ў балцкіх гаворках тут былі ўзаемазамянальныя. На захадзе старабалцкай тэрыторыі назвы з асновай Stab- найперш у старым заходнябалцкім, пруска-яцвяжскім арэале. Такія яцвяжскія назвы Stabingis (цяпер польскае Sztabinki каля Сейнаў), Стабінава (на левабярэжжы нёманскай ракі Шчары). У літоўскай мове корань stab- таксама ёсць, з семантыкай «стаяць нерухома, аслупянеўшы»: stabas «ідал; слуп», stabaras «сцябло», stebti «здзіўляцца» (< аслупянець). Значэнне «камень» ва ўсходнябалцкіх літоўскай і латышскай мовах выціснутае літ. akmuo, лат. akmens. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia