Стаборшчына
Стабо́ршчына[1] (трансліт.: Staborščyna, руск.: Стаборщина) — вёска ў Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Бельскага сельсавета (да 2024 года — Лабковіцкі сельсавет[2]). НазваНазва Стаборшчына адыменнага (антрапанімічнага) паходжання, ад балцка-літоўскага двухасноўнага імя Stã-bar’as[3]. Тое ж імя ў тапоніме Стобараў / рус. Стоборов (на поўначы ад Пуціўля на дзесенскай рацэ Сейм), якое падмацоўваецца і сучасным пуціўльскім антрапонімам (прозвішчам) Стобараў. Побач са Стобаравам — адыменныя тапонімы Скунасава і Вегераўка (ад двухасноўных імёнаў Sku-nas’as, Ve-ger’as[4]). У наваколлі Мсціслава, апроч Стаборшчыны, такога ж паходжання (ад балцка-літоўскіх двухасноўных імёнаў) тапонімы Слабуты, Есьманава, Валымерава, Гімбатаўка (< Sla-but’as, Eis-man(t)'as, Val-mer’as, Gim-but’as). Узнікненне гэтых тапонімаў пад Мсціславам найімаверней адносіцца да XV стагоддзя, калі пры вялікім князі літоўскім Казіміры на ўсходзе і поўдні з мэтай змацавання дзяржавы рассяляліся літоўскія баяры, збольшага з тэрыторый, прылеглых да сучаснай літоўскай мяжы з паўднёвага ўсходу[5]. Пачатковы элемент Стаб- (< Sta-bar-) у назве Стаборшчыны трэба адрозніваць ад нашмат больш даўняга балцкага кораня Stab- у назве зусім забытай рачулкі Стабачня (на карце канца XVIII стагоддзя пазначаная як «Стабочня»), якая тут сама ў басейне ракі Чорная Натапа на захадзе ад Стаборшчыны. Стабачня ад *Стабка, якая ад адпачатнай балцкай формы тыпу *Stabi̯a. Гідранімічны адпаведнік — паўночналітоўская рачная назва Stabė «Каменка»[6], ад балцкага *stabas «камень». На захадзе ад Стабачні — прыток Проні рачулка Каменка, назва якой найверагодней перакладае ранейшую балцкую назву з «каменным» коранем Stab-. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia