Чорная Натапа
Чорная Натапа — рака ў Мсціслаўскім і Крычаўскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра). У Чорную Натапу ўцякае рака Белая Натапа. НазваУ гэтай мясціне абапал Сажа назвы Белая Натапа і Чорная Натапа адлюстроўваюць асаблівасць называння суседніх рэк або ракі з яе прытокам. Перад Рослаўлем у раку Асцёр (левы прыток Сажа) адна за другой уцякаюць Белая Рыдага і Чорная Рыдага (< Rūdaga «Рудая (рака)»[1]). Ніжэй па цячэнні Астра прыток Белая Немка ўцякае ў раку Немку (найімаверней раней Чорная Немка). Таксама, у раку Сожанку (цячэ паралельна ніжняму цячэнню ракі Асцёр) адна за другой уцякаюць Чорная Натапа і Крапіўна (з другога, левага боку Сажа ад Чорнай Натапы і Белай Натапы). Назва Натапа (< *Nat-ap-) балцкага паходжання, складаецца з дзвюх асноў. Першая аснова звязаная з прускім *nātis, латышскім natre, natra, літоўскім noterė, notra «крапіва»[2]. Назва Крапіўна на сожскім левабярэжжы — найверагодней пераклад ранейшай назвы «(Белая) Натапа». Другая аснова ў назвах Натапа звязаная з прускім api «рака», літоўскім upė. Яна ж у такіх двухасноўных балцкіх гідронімах на ўсходзе старабалцкай тэрыторыі, як Няропля «Глыбокая рака», Каспля «Камарыная рака» (на Верхнім Падзвінні), Жукопа «Рыбная рака» (у вярхах Волгі). Таксама і ў аднаасноўных гідронімах Упа (прыток Акі), Вопь (прыток Дняпра), Упінка (прыток Сажа каля Хіславічаў), якія значаць «Рака» або «Паўнаводная». Назва Натапа значыць «Крапіўная рака». Тапанімічны комплекс «Белая Натапа — Чорная Натапа» паўтараўся паабапал цячэння Сажа. ВодаапісаннеДаўжыня 49 км. Плошча вадазбору 464 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 ‰. Асноўныя прытокі — Белая Натапа (леваруч), Мяртвіца. Пачынаецца за 2 км на поўнач ад вёскі Пячкавічы Мсціслаўскага раёна, вусце за 1,5 км на поўдзень ад аграгарадка Сялец Мсціслаўскага раёна. Цячэ па Горацка-Мсціслаўскай і Аршанска-Магілёўскай раўнінам. Рэчышча на працягу 7 км паміж вёскамі Бялынец і Сычоўка Мсціслаўскага раёна і ніжэй вёскі Кашаны Крычаўскага раёна (2,4 км) каналізаванае. КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia